28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Дапамагаць сем'ям патрыётаў можна не толькі грашыма

1
Андрэй Стрыжак: Дапамагаць сем'ям патрыётаў можна не толькі грашыма
Андрэй Стрыжак

Актывіст распавёў, як можна дапамагчы сем'ям фігурантаў «справы патрыётаў».

За два месяцы сваёй дзейнасці актывісты кампаніі BY_help сабралі амаль 60 тысяч даляраў для дапамогі тым, хто быў пакараны за ўдзел у вясновых акцыях пратэсту, і сем'ям арыштаваных паводле «справы патрыётаў». Большасць гэтых грошай ужо пайшло на аплату штрафаў удзельнікам акцый пратэсту, аплату адвакатаў і дапамогу сем'ям арыштаваных патрыётаў.

Сёння актывісты кампаніі не толькі збіраюць грошы на дапамогу ва ўсім свеце, але і шукаюць іншыя спосабы дапамагчы, кажа ў эфіры «Еўрарадыё» адзін з каардынатараў кампаніі BY_help Андрэй Стрыжак.

«Мы ствараем так званую «Базу для сваіх», куды ўносім прапановы аб спецыяльных умовах, зніжках і адмысловых акцыях для сем'яў арыштаваных. І таксама даем інфармацыю пра паслугі, якія гэтыя сем'і могуць выконваць. Таму што падтрымка грашыма - добра, але калі ў чалавека ёсць праца, ёсць магчымасць прадаваць нейкія свае рамесніцкія вырабы (а многія з жонак арыштаваных займаюцца гэтым) альбо выконваюць, да прыкладу, юрыдычныя паслугі, калі хто-небудзь з іх юрыст, то гэта будзе значна лепш. І такая двухбаковая база можа добра дапамагчы тым, хто цяпер мае патрэбу ў фінансавай падтрымцы».

Дапамагчы людзям знайсці нейкую працу, арганізаваць бытавое жыццё сем'яў арыштаваных патрыётаў важна і таму, што з цягам часу колькасць фінансавых ахвяраванняў памяншаецца, кажа Стрыжак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках