29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ФІФА заявіў пра рабскую працу гастарбайтэраў з КНДР пры будаўніцтве «Зеніт-Арэны»

15
Прэзідэнт ФІФА заявіў пра рабскую працу гастарбайтэраў з КНДР пры будаўніцтве «Зеніт-Арэны»
ФОТА З САЙТА RGZONE.INFO

У будаўніцтве стадыёна ў Пецярбургу ўдзельнічалі паўночнакарэйскія рабочыя, чые правы парушаліся.

У будаўніцтве «Зеніт-Арэны» на Крастоўскай выспе ў Пецярбургу ўдзельнічалі паўночнакарэйскія рабочыя, чые правы сістэматычна парушаліся, паведамляе Тhe Insider. Паводле інфармацыі The Guardian, пра гэта ў лісце да кіраўніцтва футбольных асацыяцый Швэцыі, Даніі, Нарвэгіі ды Ісландыі распавёў прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна, піша tut.by.

Са слоў Інфанціна, інспекцыйная група кантролю за захаваннем правоў чалавека ФІФА ў лістападзе выявіла довады выкарыстання працы паўночнакарэйскіх рабочых.

- Гэтыя праблемы абмяркоўваліся з генеральным падрадчыкам, - напісаў Інфанціна.

- ФІФА цвёрда асуджае жахлівыя варункі працы, у якіх грамадзянам Паўночнай Карэі даводзіцца працаваць у розных краінах ва ўсім свеце, - гаворыцца ў лісце.

Інфанціна адзначыў, што ў сакавіку інспекцыя ўжо не выявіла паўночнакарэйскіх рабочых на будпляцоўцы.

Раней нарвэжскі часопіс Josimar паведаміў, што ў будаўніцтве стадыёна ўдзельнічалі грамадзяне КНДР, якія жылі ў кантэйнерах за стадыёнам. Са звестак выдання, адзін з гастарбайтэраў памёр ад сардэчнага прыступу.

Раней «Фантанка» са спасылкай на крыніцу ў камітэце будаўніцтва Санкт-Пецярбурга паведаміла, што кладка новага газона на «Зеніт-Арэне» будзе каштаваць больш за 21 мільёны расейскіх рублёў (амаль 370 тысяч даляраў).

Газон будзе закуплены ў кампаніі Queens Grass International з Гатчыны. Акрамя «Зеніт-Арэны» новае пакрыццё атрымае і пецярбургскі стадыён «Турбабудаўнік», які на час правядзення Кубка канфедэрацый і чэмпіянату свету будзе выкарыстоўвацца ў якасці трэнінгавай пляцоўкі. Усе працы на запасным полі ацэньваюцца на 21 мільён рублёў.

Нагадаем, што яшчэ ў лістападзе 2016 го ФІФА прызнала непрыдатным для чэмпіянату свету стадыён у Санкт-Пецярбургу коштам на 1 мільярд даляраў.

Пры гэтым заканчэнне будаўніцтва арэны было запланаванае на снежань 2016 года, але працы ўпарадкавання стадыёна усё яшчэ не закончаныя. А праз парушэнні патрэбных тэхналогій за зіму на стадыёне згніў дарагі газон, які давялося цалкам здымаць.

Будаўніцтва аб'екта пачалося ў 2007 годзе. Умяшчальнасць стадыёна складзе да 68 тысяч чалавек на спартыўных мерапрыемствах і да 80 тысяч на забаўляльных.

Тэрміны здачы стадыёна пераносіўся шмат разоў, а кошт яго будаўніцтва няўхільна рос. У сакавіку 2016 года паведамлялася, што яго кошт перавысіў 1 мільярд даляраў. За час будаўніцтва арэны на ёй увесь час адбываліся прыкрыя здарэнні і аварыі - гінулі рабочыя, здзімала дах, узнікаў пажар, адбываўся патоп, выяўлялася цвіль...

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках