20 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам адключаюць гарачую ваду праз спаборніцтвы ў лёгкай атлетыцы

7
Менчукам адключаюць гарачую ваду праз спаборніцтвы ў лёгкай атлетыцы

Некаторым жыхарам сталіцы адключаюць гарачую ваду раней за запланаваныя тэрміны.

Гарачую ваду ў сталічных раёнах адключаюць паэтапна, і расклад публікуюць загадзя. Але некаторым жыхарам Першамайскага раёна раптам пачалі перакрываць вентылі раней запланаванага, піша kp.by.

- У нас павінны былі адключыць ваду 30 траўня. Аднак удзень 25 траўня з'явілася абвестка, што ўжо з 26 траўня вады не будзе, - распавядае Станіслава з дому на вуліцы Славінскага. - Я яе ўбачыла зусім пасля 22.00, калі вярталася з працы... Раніцай 26 траўня змеявік стаў халодным, і на душ можна было не разлічваць.

Тэлефанаваць у інстанцыі было позна, і спадарыня стала праглядаць сайты, каб даведацца, чаму ваду адключылі на чатыры дні раней. Адказ знайшла на сайце Менгарвыканкама.

- Там было пазначана, што праз правядзенне спаборніцтваў у Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі лёгкай атлетыкі, які знаходзіцца недалёка, адключэнне гарачай вады ў некаторых дамах нашага раёна пераносіцца з 30 на 26 траўня, - кажа Станіслава. - Я ўсё разумею, але чаму нас так позна пра гэта праінфармавалі? Людзі, якія вяртаюцца з працы, не мелі магчымасці прыняць ванну, памыцца! Больш за тое, у нас у доме цяпер капрамонт, не паспелі падключыць газ, дык мы і без газу, і без вады!

Той самы Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі ў лёгкай атлетыцы знаходзіцца на вуліцы Каліноўскага, 111. З 9 да 12 чэрвеня там пройдзе Кубак Еўропы ў лёгкай атлетыцы. Атрымліваецца, калі адключаць ваду на два тыдні 30 траўня, да пачатку спаборніцтваў яе не паспелі б уключыць назад.

- Яшчэ ў красавіку Міністэрства спорту звярнулася ў Міністэрства энэргетыкі і Менгарвыканкам з просьбай перанесці адключэнне вады ў гэтым раёне, - тлумачыць галоўны інжынер філіяла «Цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнэрга» Аляксандр Драгун. - Мы паглядзелі, што тэхналагічна магчыма правесці зрушэнне, і ўнеслі карэктывы ў графік. ЖЭС і Менгарвыканкам пра змены мы праінфармавалі яшчэ 6 траўня, за тры тыдні да адключэння. Інфармаваць насельніцтва пра гэта не нашая функцыя. Ваду і ў дамах, і ў спарткомплексе ўключаць праз 14 дзён - гэта значыць да пачатку спаборніцтваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках