19 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Я буду намагаць на вяртанні санкцый супраць уладаў Беларусі

2
Лінас Лінкявічус: Я буду намагаць на вяртанні санкцый супраць уладаў Беларусі
Лінас Лінкявічус

Кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі ставіць пад пагрозу дыялог з ЕЗ.

Мы робім усё магчымае, каб спрыяць дыялогу Беларусі з Еўразвязам, але мы павінны быць цвёрдымі і паслядоўнымі, - сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падчас міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі GLOBSEC 2017, якая праходзіць у Браціславе.

— Мы спрабуем дзейнічаць асцярожна, каб паспрыяць пераменам. Санкцыі былі знятыя менавіта таму, што былі вызваленыя палітвязні. Беларускі бок даволі добра ведае, што калі яны вернуцца да гэтых дзеянняў, якія не прыносяць карысці, нам давядзецца вярнуцца да санкцыяў. Калі цяперашнія арышты прывядуць да з’яўлення палітвязняў, гэта будзе значыць, што мы вярнуліся да ранейшай стадыі нашых стасункаў, якая была вельмі складанай.

Мне здаецца, нам удалося дасягнуць прарыву ў некаторых вельмі важных пытаннях — такіх, як спрашчэнне візавага рэжыму — падчас нашага старшынёўства ў Радзе Еўразвязу ў другой палове 2013 году. Цяпер мы пачалі размаўляць пра іншыя важныя рэчы, пра мадэрнізацыю краіны, таму дыялог з Еўразвязам важны для Беларусі. Для нас гэта таксама важна — гэта нашы суседзі, і нам неабыякава, хто яны і што яны робяць.

Я магу запэўніць вас, што мы робім усё магчымае, каб паспрыяць гэтаму дыялогу. Мы не хочам, каб беларусы былі ізаляваныя. Мы хочам, каб людзі падарожнічалі. Гэта ненармальна, калі для беларусаў віза каштуе 60 еўра, а для расейцаў 35 еўра. Мы штодня выдаём блізу тысячы візаў у нашай амбасадзе ў Менску. Гэта вялікая лічба. Так што мы робім усё, што ў нашых сілах. Але з іншага боку, мы павінны быць цвёрдымі і паслядоўнымі.

— Цяпер у Беларусі 16 чалавек знаходзяцца ў дасудовым зняволенні паводле сумнеўнай справе ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Тыя экспэрты, з якімі я размаўляў тут на канферэнцыі, кажуць, што Еўразвяз можа не мець палітычнай волі вяртацца да санкцыяў цяпер, нават калі ў Беларусі з’явяцца міжнародна прызнаныя палітвязні. Вы лічыце, што такая палітычная воля ёсць?

— Так. Бо мы мусім гэта зрабіць. Інакш мы будзем зусім непаслядоўнымі. Нейкі час таму [ўлады Беларусі] нешта выканалі, і таму былі знятыя санкцыі. Але калі будзе вяртанне да ранейшай сітуацыі, я буду сярод тых, хто будзе намагаць на вяртанні санкцыяў. Яны ведаюць правілы, і іх трэба выконваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках