25 красавiка 2024, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўстанавілі афіцыйны рэкорд хуткасці на 650-моцным Cadillac CTS-V

2
У Беларусі ўстанавілі афіцыйны рэкорд хуткасці на 650-моцным Cadillac CTS-V
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Час, прадэманстраваны Аляксеем Васільевым у разгоне на 402 метрах - 12,22 секунды.

Яшчэ тыдзень таму мы заваёўвалі на Cadillac CTS-V гоначную трасу Moscow Raceway, а ўжо ўчора аўтамабіль прыбыў у Менск, каб усталяваць афіцыйны рэкорд максімальнай хуткасці для Беларусі. Дынамаметрычная дарога выпрабавальнага палігона ў Ліпках адчула ўсю моц самога зараджанага седана ў Еўропе.

650 конскіх сіл, 855 Нм моманту сілы - гэта страшэнна многа. Cadillac CTS-V разганяецца да 100 км/г за 3,7 секунды, а максімальная хуткасць складае 320 км/г. Пілотам-выпрабавальнікам для рэкорднага заезду запрасілі зорку расейскага аўтаспорту, гоншчыка Аляксея Васільева, піша tut.by.

Паводле вынікаў некалькіх заездаў у спробе развіць максімальную хуткасць быў зафіксаваны вынік 282,7 км/г. Ён і пайшоў у афіцыйны залік рэкорду хуткасці Беларусі.

Час, прадэманстраваны Аляксеем Васільевым у разгоне на 402 метра - 12,22 секунды. Перасягнуць яго не ўдалося нікому з тых журналістаў і блогераў, што сабраліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках