19 красавiка 2024, Пятніца, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільёны касіраў застануцца без працы праз робатаў

19
Мільёны касіраў застануцца без працы праз робатаў

У найбліжэйшыя дзесяць гадоў 4 з 10 пазіцый у раздробным гандлі зоймуць робаты.

У ЗША ацанілі маштаб аўтаматызацыі, які ў найбліжэйшыя гады закране раздробныя сеткі краіны. Высветлілася, што робаты адбяруць працу ў мільёнаў амерыканскіх прадаўцоў і касіраў. Пра гэта піша rabota.ua.

Як піша Mashable, даследаванне праводзілася банкам Cornerstone Capital Group на замову арганізацыі Investor Responsibility Research Center Institute. Паводле ацэнак экспэртаў, у найбліжэйшыя дзесяць гадоў 4 з 10 пазіцый у розніцы зоймуць робаты. Найбольшай рызыцы аўтаматызацыі падпадаюць касіры - у ЗША 73% гэтых пасад займаюць жанчыны.

У цэлым, працу страцяць ад 6 да 7,5 млн амерыканцаў, занятых у рытэйле. Усяго ў сферы раздробнага гандлю працуюць 16 мільёнаў грамадзян краіны - гэта 10% усёй працоўнай сілы ў ЗША, якая генеруе 6% амерыканскага ВУП.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках