28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы збанкрутавалі, а цяпер руйнуюць піўзавод

14
У Воршы збанкрутавалі, а цяпер руйнуюць піўзавод
Фота: orsha.eu

Улады не ўзяліся ратаваць прадпрыемства з векавымі традыцыямі.

Імаверна, што цяперашні ўладальнік тэрыторыі, на якой знаходзіцца былы Аршанскі піўзавод, вырашыў «зачысціць» тэрыторыю. 26-га траўня там стаў працаваць трактар з каўшом, які руйнаваў збудаванні. Што плануецца зрабіць на гэтым месцы, невядома. Таксама невядома, ці будуць знішчаныя ўсе будынкі знакамітага Аршанскага бровара, уладальнікам якой у пачатку ХХ стагоддзя быў вядомы прадпрымальнік Вайнбэрг, піша orsha.eu.

Аршанскі піўзавод быў адным з найстарэйшых у Беларусі і ў найлепшыя часы выпускаў мільён дал літраў піва ў год. Ён быў заснаваны як «Сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю» ў 1883 годзе. Да 1919 года, калі прэзідыумам ВСНХ была прынятая пастанова нацыяналізаваць завод, ён належаў сям'і Вайнбэрг.

Фота: orsha.eu

У 20-х на завод прыйшоў працаваць півавар Ян Смажак, у гонар якога ў 90-х быў выпушчаны імянны гатунак піва. Прапрацаваў ён на заводзе больш за 30 гадоў. У 1928 году завод перадалі пладова-ягаднаму камбінату, які займаўся вырабам фруктовых сокаў і разлівам піва. У 70-я была праведзена маштабная рэканструкцыя завода паводле тэхналогіі славацкага бровара Urpin у Банскай Быстрыцы. З канца 80-х вытворчасць піва ў Воршы стала пастаянна скарачацца, хоць з'яўляліся новыя гатункі - «Боярин Орша», «Брава», «Гасцінец», «Джокер», «Ильинское», «Каляднае», «Куцеінскае», «Мастер Смажек», «Молодёжное», «Спадар», «Сучаснае», «Тамада», «Тры волаты» і нават безалкагольнае піва. У 2003 годзе прадпрыемства было пераўтворана ў ААТ, але варылася тут ужо толькі 235 тысяч дал піва. У 2006 годзе завод быў прызнаны банкрутам. З таго часу прайшло амаль 11 гадоў, завод стаяў і развальваўся. На жаль, ні горад, ні які-небудзь прадпрымальнік не ўзяліся за яго аднаўленне, і цяпер, у адрозненне ад Ліды, Рэчыцы наша Ворша не мае свайго піва.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках