23 красавiка 2024, aўторак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За назву станцыі метро «Менск-Мір» ідзе накручванне галасоў

13
За назву станцыі метро «Менск-Мір» ідзе накручванне галасоў

Назву «Менск-Мір» носіць шматфункцыянальны комплекс, які будуюць сербскія «сябры» Лукашэнкі.

На сайце Менгарвыканкама працягваецца галасаванне за магчымыя назвы станцыі метро на чацвёртай лініі. Паводле папярэдніх вынікаў галасавання найменш менчукі хацелі бачыць станцыю «Менск-Мір». Супраць яе выказвалася цэлых 56% апытаных, піша nn.by.

Пасля той публікацыі пачалося дзіўнае накручванне галасоў менавіта за станцыю «Менск-Мір». На гэты момант за яе выказалася 70% апытаных. Больш толькі ў «Кіеўскага сквера» - 71%.

«Менск-Мір» - гэта штучнае назва, якая не мае пад сабой ніякай гістарычнай абгрунтаванасці. Так называецца шматфункцыянальны комплекс, які будуюць у раёне былога аэрапорта «Менск-1» сербскія мільянеры браты Карычы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках