24 красавiка 2024, Серада, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння на футбольным стадыёне ў Віцебску

Сталі вядомыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння на футбольным стадыёне ў Віцебску
ФОТА: 112.BY

Пасля інцыдэнту медыкі шпіталізавалі двух чалавек.

Два чалавекі былі шпіталізаваныя пасля інцыдэнту на футбольным стадыёне ў Віцебску, паведамляе Віцебская абласная ўправа МНС. Нагадаем, што здарэнне адбылося ўвечары 26 траўня, у канцы матча "Віцебск" – БАТЭ, у якім мясцовая каманда сенсацыйна перамагла дзейнага чэмпіёна краіны – 1:0.

Паводле ўдакладненых звестак выратавальнікаў, на стадыёне абрынуўся пралёт даўжынёй 6 метраў у глядацкім сектары №8. Там было 130 чалавек, усяго сектар разлічаны на 500 чалавек. 10 чалавек упалі на зямлю з вышыні 1,75 метра. 8 пацярпелых звярнуліся па дапамогу медыкаў, двух шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках