19 красавiка 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З панядзелка беларускі рубель пачне «трэсці»

2
З панядзелка беларускі рубель пачне «трэсці»
ФОТА: TUT.BY

На наступным тыдні зноў чакаецца рост кошту валютнага кошыка.

Магчымая доўгачаканая карэкцыя курсу даляра, у выніку чаго ягоны сярэднеўзважаны курс на БВФБ можа павялічыцца за тыдзень на 1–1,5%. У панядзелак, 29 траўня, курс можа падняцца на велічыню блізу 0,5%, піша аналітык сайта belrynok.by Уладзімір Тарасаў.

Сярэднеўзважаны курс даляра ЗША ў адносінах да беларускага рубля паводле вынікаў гандлю на БВФБ ніяк не хоча расці, хоць на мінулым тыдні ён знізіўся ўсяго на 0,1% і склаў 26 траўня 1,8598 BYN / USD. Гэта амаль супала з прагнозам (чакалася павелічэнне гэтага курсу на 0–0,5%).

У той самы час, сярэднеўзважаны курс еўра зноў вырас: на 0,6% – да 2,0868 BYN / EUR 26 траўня. Зноў жа гэта здарылася з нечаканай прычыны, якую наўрад ці можна было прадбачыць. Еўрапейская валюта атрымала падтрымку 22 траўня ад канцлера ФРГ Ангелы Меркель, якая ў ходзе дыскусіі са студэнтамі на пытанне, як змагацца з дысбалансам знешняга гандлю ФРС і Францыі заявіла, што «Еўра занадта слабы – гэта праз палітыку ЕЦБ. І таму нямецкія тавары танныя ў адносным выражэнні». Яна сказала, што развязаць праблему можна ў тым выпадку, калі немцы стануць больш набываць французскай прадукцыі, але заканадаўча абавязаць іх рабіць так немагчыма.

Курс расейскага рубля на мінулым тыдні вёў сябе прыкладна ў адпаведнасці з чаканнямі: рос у пачатку тыдня і знізіўся ў канцы. У цэлым паводле вынікаў тыдня сярэднеўзважаны курс рубля на БВФБ падняўся на 0,6% і дасягнуў 26 траўня 3,2799 BYN / 100RUB.

Прагнозы на тыдзень

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют

Пры гэтым аб'ём гандлю замежнымі валютамі на БВФБ на мінулым тыдні склаў 337,1 млн BYN, што толькі ненашмат перавысіла аб'ём угодаў на папярэднім тыдні, роўны 327,2 млн BYN. У спалучэнні з ростам кошту валютнага кошыка гэта паказвае на павелічэнне попыту на замежную валюту. Падобна на тое, што беларускія прадпрыемствы не спяшаюцца прадаваць валюту больш за абавязковы продаж, магчыма, чакаючы паслаблення беларускага рубля. Чаканні апраўданыя, бо ўжо ў найбліжэйшыя тыдні і месяцы магчымае зніжэнне курсу расейскага рубля ў адносінах да даляра і еўра, што прывядзе да зніжэння курсу і нашага рубля супраць гэтых валютаў.

Нацыянальны банк на мінулым тыдні актыўна прывабліваў валюту. На аўкцыёне 25 траўня ён размясціў свае аблігацыі, намінаваныя ў далярах ЗША, з тэрмінам звароту 1 год, на 100 млн USD пры попыце 268,11 млн USD. Пры гэтым сярэднеўзважаная стаўка склала 4,9681% гадавых. На чарговы аўкцыён, прызначаны 8 чэрвеня, Нацбанк абвясціў аб'ём размяшчэння, роўны 50 млн USD.

Пры гэтым Нацбанк рэзка знізіў аб'ёмы рэалізацыі рублёвых аблігацый. На аўкцыёне 24 траўня з размяшчэннем аблігацыяў з тэрмінам звароту, роўным 7 дням, было рэалізавана аблігацыяў усяго на 197,69 млн BYN, хоць попыт складаў 632,39 млн BYN, а на папярэднім аўкцыёне было размешчана аблігацыяў на 560,13 млн BYN. Сярэднеўзважаная стаўка склала 9,9783% гадавых, гэта значыць яна сталася вышэйшай, чым на папярэднім аўкцыёне (17 траўня), калі яна была роўная 9,8737% гадавых. Падобна на тое, што інвестары разлічвалі на павышэнне прыбытковасці аблігацыяў, але Нацбанк на гэта не пайшоў.

На гэтым тыдні эксперт будзе чакаць прадаўжэння росту кошту валютнага кошыка прыкладна тымі ж тэмпамі, што і на мінулым, гэта значыць прыкладна на 0,5%.

Курс даляра ў адносінах да еўра

Акрамя заявы Ангелы Меркель, ціск на курс даляра супраць еўра на мінулым тыдні зрабіла публікацыя пратакола травеньскага паседжання Камітэта адкрытых рынкаў ФРС ЗША, з якога стала ясна, што ФРС не збіраецца павялічваць тэмпы ўзмацнення жорсткасці сваёй грашовай палітыкі, але і адмаўляцца ад узмацнення жорсткасці не збіраецца. Паводле звестак CME FedWatch, верагоднасць павышэння адсоткавай стаўкі на пасяджэнні 13–14 чэрвеня вырасла да 83%.

Нягледзячы на прадаўжэнне зацягнутай тэндэнцыі да росту курсу еўра на мінулым тыдні, большасць экспертаў не чакаюць далейшага значнага ўздыму гэтага курсу. Так, галоўны стратэг у валютных рынках SEB Карл Хамер мяркуе, што курс EUR / USD будзе вагацца ў інтэрвале 1,10–1,15 USD / EUR, а доўгатэрміновы справядлівы кошт еўра складае прыблізна 1,15 USD.

А Эрын Браўн, партфельны кіраўнік у UBS, які кіруе хэдж-фондам UBS Group, мяркуе, што курс еўра цягам некалькіх найбліжэйшых месяцаў застанецца блізу ўзроўню 1,2 USD / EUR, а праз год падымецца да ўзроўню 1,5 USD / EUR. Ён мяркуе, што Еўрапейскі Цэнтрабанк абвесціць пра згортванне сваёй мяккай грашовай палітыкі ў канцы гэтага года.

На гэтым тыдні, відаць, магчымая доўгачаканая карэкцыя курсу еўра супраць даляра на велічыню блізу 0,5–1%. Карэкцыя невялікая, бо рынкі відавочна настроены на карысць еўра.

Курс расейскага рубля ў адносінах да даляра

У выпадку рэалізацыі апісаных вышэй прагнозаў, сярэднеўзважаны курс даляра ў адносінах да беларускага рубля на БВФБ можа павялічыцца на 1–1,5%. Гэта, у выпадку рэалізацыі прагнозу, будзе азначаць, магчыма, пачатак перыяду ўмацавання даляра.

Прагноз на панядзелак, 29 траўня

У другой палове дня пятніцы, 26 траўня, на Маскоўскай біржы курс даляра ЗША ў адносінах да расейскага рубля вырас на 0,4% і дасягнуў 56,86 RUB / USD.

А курс еўра ў адносінах да даляра ЗША ў другой палове гандлёвага дня 26 траўня знізіўся на 0,4% з узроўню 1,1176 USD / EUR. Да гэтага прывяла публікацыя ўдакладненых звестак пра рост ВУП ЗША за I квартал гэтага года: паказнік быў перагледжаны з 0,7% да 1,2%. Гэта павялічыла верагоднасць павышэння стаўкі ФРС у чэрвені да 90%.

Мяркуючы з такой дынамікі курсаў, у панядзелак, 29 траўня, на БВФБ можна чакаць росту курсу даляра ў адносінах да беларускага рубля на велічыню да 0,5%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках