25 красавiка 2024, Чацвер, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы прадаўжаюць працаваць на склад

4
Беларускія прадпрыемствы прадаўжаюць працаваць на склад

Толькі на складах берасцейскіх прадпрыемстваў засталося 90% прадукцыі.

За студзень-красавік 2017 года ў Берасцейскай вобласці выраслі аб'ёмы прамысловай вытворчасці, але разам з тым павялічыліся і складскія запасы. На складах прадпрыемстваў рэгіёну заставалася амаль 90% прадукцыі, вырабленай за месяц, піша intex-press.by.

За першыя чатыры месяцы 2017 года аб'ёмы прамысловай вытворчасці на прадпрыемствах Берасцейскай вобласці выраслі на 5% да аналагічнага перыяду летась. Прадукцыі вырабілі больш, але разам з гэтым выраслі і складскія запасы. У студзені-красавіку 2017 года запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці склалі 87% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. У аналагічным перыядзе 2016 года гэты паказнік складаў 68,4%.

На 1 траўня на складах прадпрыемстваў Берасцейшчыны захоўвалася прадукцыі на 579,2 млн рублёў, што на 166 млн рублёў больш, чым у траўні 2016 года.

Самы высокі ўзровень складскіх запасаў да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці ў Берасцейскай вобласці – на прадпрыемствах вытворчасці тэкстыльных вырабаў і адзення – 240,2%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках