24 красавiка 2024, Серада, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскае беззаконне ў менскім метро

228
Міліцэйскае беззаконне ў менскім метро

Супрацоўнікі міліцыі і метрапалітэна брутальна затрымалі маладзёна на станцыі метро «Кастрычніцкая».

Напэўна, неўзабаве мы зноў пачуем, што незалежныя СМІ і блогеры «вядуць інфармацыйную вайну» супраць міліцыі. Што ўсё напраўду было не так, як на відэа, а затрыманы - «небяспечны рэцыдывіст». І супрацоўнікі міліцыі з ім абышліся настолькі «карэктна», наколькі гэта магчыма, рызыкуючы сваім жыццём, піша belaruspartisan.org.

На апублікаваным сёння Таццянай Стрэльнікавай відэазапісе відаць, як супрацоўнікі міліцыі і метрапалітэна затрымліваюць маладзёна на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў мінскім метро. Яго, ляжачага, б'юць кулакамі ў твар, ужываюць да яго розныя болевыя метады, у тым ліку становяцца каленам проста на шыю. Тым не менш чацвёра супрацоўнікаў ніяк не могуць яму даць рады, адзін з іх нема крычыць камусьці: "Дапамога, Гена!". І толькі ўшасцёх яны змаглі яго забраць.

Пакуль дакладна невядома, што адбылося, але дзяўчына, якая здымае відэа, кажа за кадрам, што бачыла, як хлопец ішоў і нікога не чапаў, калі яго сталі затрымліваць.

Увага: сцэны гвалту і брыдкая лаянка!

Напісаць каментар 228

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках