20 красавiка 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ЗША закончыў сваю першую замежную выправу

1
Прэзідэнт ЗША закончыў сваю першую замежную выправу

Падчас дзевяцідзённай выправы Трамп наведаў Савудаўскую Арабію, Ізраіль, палестынскія тэрыторыі, Італію і Бэльгію.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп закончыў сваю першую замежную выправу, выступіўшы перад вайскоўцамі ЗША ды іхнімі сем'ямі на вайскова-марской базе Сіганэла на Сіцыліі, перадае «Радио Свобода».

Трамп закончыў дзевяцідзённую выправу, падчас якой наведаў Савудаўскую Арабію, Ізраіль, палестынскія тэрыторыі, Італію і Бэльгію. У сваім выступе Трамп сказаў, што выправа «стала поўным поспехам». І дадаў, што ў яго адбылася «сапраўды гістарычны тыдзень». Кажучы аб толькі што закончаным двухдзённым саміце краін «Вялікай сямёркі», Трамп сказаў, што гэта надзвычай плённая сустрэча, на якой ён «умацаваў амэрыканскія сувязі».

Кажучы аб саміце NATO, ён сказаў, што «грошы сапраўды пачынаюць улівацца ў NАТО з краін, якія не рабілі б таго, што яны робяць цяпер, калі б я не быў абраны». Нямеччына ўзяла на сябе абавязанне павялічыць выдаткі на абарону з мэтай дасягнення 2 адсоткаў УБП, што накіроўваюцца на вайсковыя патрэбы. Трамп таксама сказаў, што Злучаныя Штаты «цалкам падтрымліваюць NATO».

Прэзідэнт ЗША таксама паабяцаў «перамагчы тэрарызм і абараніць цывілізацыю», назваўшы тэрарызм «пагрозай, небяспечнай пагрозай усяму чалавецтву».

Падчас выступу на вайсковай базе ЗША Трамп быў прадстаўлены ўдзельнікам сустрэчы ягонай жонкай Мэланіяй, якая сказала прысутным: «Мой муж вельмі шмат працаваў у гэтай выправе, і я вельмі ганаруся ім». Трамп мае вярнуцца ў Вашынгтон 27 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках