19 красавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як паэт падняў антысавецкае паўстанне ў Слаўгарадзе

4
Як паэт падняў антысавецкае паўстанне ў Слаўгарадзе

Два гады цэлы раён Беларусі быў практычна незалежны ад савецкай улады

Прапойскае (слаўгарадскае) паўстанне 1919–1920 гадоў ахапіла большую частку тэрыторыі Прапойскага раёна (цяпер Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці), піша сайт Рады БНР.

Асноўнай прычынай паўстання быў пратэст супраць палітыкі «ваеннага камунізму» і гвалтоўнай рэквізіцыі харчавання, а таксама нацыянальны ўціск беларусаў савецкай уладай.

У пачатку 1919 пастановай маскоўскіх бальшавіцкіх уладаў Віцебская, Смаленская, Магілёўская губерні былі вылучаны з БССР і далучаны да РСФСР. На гэтай тэрыторыі з боку мясцовага партыйнага і савецкага кіраўніцтва панавалі антыбеларускія настроі.

Паўстанне ахапіла тэрыторыю Прапойскага, Васькоўскага, Ржаўскага, Кульшыцкага, Іванішчавіцкага, Чарнякоўскага, Гайшынскага, Гіжэнскага сельсаветаў. Паўстанне мела свой штаб, які знаходзіўся ў вёсцы Жалезенка Іванішчавіцкага сельсавета.

Згодна з савецкімі архіўнымі дакументамі, паўстанцы «забівалі чырвонаармейцаў, адбіралі абмундзіраванне і рыштунак», але не наносілі ніякай шкоды мірнаму насельніцтву. Кіраваў паўстаннем Аляксандр Вазіла, рэвалюцыянер з 1908 года, паэт. Выступы доўжыліся да 1921 года, а ў Чарнякоўскім і Іванішчавіцкім сельскіх саветах аж да 1929 года.

На Магілёўшчыне вядомыя таксама паўстанні 1919 года ў Чавусах, Горках і іншых месцах. Паводле інфармацыі з савецкіх архіваў, антысавецкая партызанская барацьба на Магілёўшчыне доўжылася да сярэдзіны 1930-х гг. У перыяд 1921–1928 гадоў дзейнічалі ўзброеныя атрады Пруднікава, Новікава, Казановіча, Рыжыкава-Бястужава, Ступакова, Агароднікава. У савецкіх дакументах адзначана, што антысавецкі супраціў на Магілёўшчыне доўжыўся да 1935 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках