29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінал конкурсу прыгажосці ў Бабруйску скончыўся бойкай

12
Фінал конкурсу прыгажосці ў Бабруйску скончыўся бойкай
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА З САЙТА TUT.BY

Пераможцу, аднак, паспелі выбраць да пачатку інцыдэнту.

У сядзібе «Вішнёвы сад» пад Бабруйскам адбылося фінальнае шоу конкурсу прыгажосці «Місіс BOBR.by», ініцыятарам якога выступіў аднайменны гарадскі партал.

Мерапрыемства было азмрочанае непрыемным здарэннем – а 4-й раніцы ў раённы аддзел міліцыі паступіла паведамленне. Як высветлілася пазней, быў збіты заснавальнік партала BOBR.by. Мужчына знаходзіцца ў лякарні, стан ягоны паводле папярэдніх звестак ацэньваецца як стабільны, паведамляе канкурэнтны сайт «Бабруйскае жыццё».

АЛЕНА КУБКІНА

Нападнікам апынуўся адзін з адпачывальнікаў сядзібы, жыхар Менска. У момант бойкі ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Следчы Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Свірыдаў паведаміў, што мужчына затрыманы паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле арт. 339 ч. 1 (хуліганства).

Місіс, аднак, паспелі выбраць да бойкі. Ёю стала Алена Кубкіна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках