18 красавiка 2024, Чацвер, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэль Макрон: Трамп – моцная, цвёрдая асоба

1
Эмануэль Макрон: Трамп – моцная, цвёрдая асоба
Эммануэль Макрон

Прэзідэнт Францыі выказаў гатоўнасць працаваць з амерыканскім лідарам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не будзе падрываць сусветныя правілы свабоднага гандлю.

Такое меркаванне выказаў у гутарцы з журналістамі пасля заканчэння саміту «Вялікай сямёркі» ў Таарміна французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон. Ягоныя выказванні прыводзіць у нядзелю газета Corriere della Sera (пераклад – 24news.com.ua).

«Трамп не будзе падрываць сусветныя правілы, нават у сферы свабоднага гандлю. Ён можа перагледзець нейкія двухбаковыя пагадненні, але шматбаковыя будзе паважаць. Правілы СГА не абмяркоўваюцца», – дадаў Макрон.

«Трамп – моцная, цёрдая асоба. Але ў той жа час ён адкрыты і прагматычны. Сапраўдны рэаліст, здольны слухаць і наўпрост казаць», – падзяліўся французскі прэзідэнт, выказаўшы гатоўнасць працаваць з амерыканскім лідарам.

Макрон паведаміў, што папярэдзіў Трампа – адмова ад удзелу ў Парыжскім пагадненні пра клімат стала б ударам па прэстыжу ЗША і інтарэсам краіны. «На нас ляжыць вялікая адказнасць, і я спадзяюся, Трамп не зробіць гэтай памылкі і пацвердзіць узятыя ягонай краінай абавязальніцтвы, магчыма, выконваючы іх у сваім тэмпе», – сказаў Макрон.

Ён перакананы, што «Трамп не падарве сусветных правілаў». «Вы памятаеце, што падчас выбарчай кампаніі ён заяўляў пра гатоўнасць выйсці з NATO, не прызнаваў шматпалярнасці свету, хацеў адмовіцца ад гандлёвых пагадненняў. У выніку паехаў у Брусэль у штаб-кватэру NATO, потым узяў удзел у саміце “сямёркі”», – нагадаў французскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках