20 красавiка 2024, Субота, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стала галоўным пакупніком турэцкіх памідораў

11
Беларусь стала галоўным пакупніком турэцкіх памідораў

На нашу краіну прыпала блізу траціны ўсяго турэцкага экспарту таматаў з пачатку года.

Беларусь стала асноўным пакупніком турэцкіх памідораў. За першы квартал наша краіна набыла таматаў на 32,4 мільёна даляраў. Такія звесткі Інстытута статыстыкі Турцыі апублікавала агенцтва «Анадолу» (пераклад – tut.by).

На Беларусь прыпала блізу траціны ўсяго турэцкага экспарту таматаў на 123 мільёны даляраў. Акрамя нас, у тройцы апынуліся Румынія (18 мільёнаў даляраў) і Польшча (11,8 мільёна даляраў).

Пасля скандалу са збітым туркамі расейскім ваенным самалётам, РФ увяла забарону на ўвоз прадуктаў харчавання з Турцыі. У канцы траўня бакі дамовіліся пра зняцце некаторых абмежаванняў, але імпарт таматаў у Расею ўсё яшчэ знаходзяцца ў «чорным спісе».

Больш за палову ўраджаю таматаў вырабляецца ў пяці правінцыях Турцыі. Лідарам у аб'ёмах вытворчасці таматаў з'яўляецца правінцыя Анталья.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках