25 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Беларусі: Вялікі беларускі паэт Багданкевіч

8
Амбасадар Беларусі: Вялікі беларускі паэт Багданкевіч
АЛЯКСАНДР АВЯР'ЯНАЎ
ФОТА: БЕЛТА

Кіраўнік беларускай дыпламатыі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў зрабіў кур'ёзную памылку.

У Варшаве праходзіць вялікае культурнае мерапрыемства, арганізаванае кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і Культурным цэнтрам Беларусі пры амбасадзе ў Варшаве. Ягоная мэта наблізіць беларускую культуру да палякаў. Але, падобна, яе трэба набліжаць і да саміх беларусаў.

Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў у прывітальным слове да прысутных згадаў «вялікага беларускага паэта Багданкевіча».

Станіслаў Багданкевіч – прафесар, доктар навук, экс-кіраўнік Нацыянальнага банка; Максім Багдановіч – адзін з найлепшых і самых пранізлівых беларускіх паэтаў... Магчыма, амбасадар абмовіўся, а можа, дакладна не ведае, хто ёсць хто. Застаецца пра гэта толькі здагадвацца.

Дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» адзначыў:

– Я таксама гэта заўважыў. Але, можа, ён выпадкова памыліўся? Паколькі амбасадар сам піша вершы... Ён казаў без паперкі. Яму сказалі, што трэба выступіць, нешта сказаць. Вядома, ён, не падрыхтаваўшыся, адразу выйшаў, нешта сказаў і, хвалюючыся, памыліўся.

І ўсё ж такі калі кажаш пра тых, хто складае гонар беларускай нацыі, лепш так не памыляцца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках