24 красавiка 2024, Серада, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выездзе з Беларусі ў Еўразвяз назапасіліся вялізныя чэргі з фураў

2
На выездзе з Беларусі ў Еўразвяз назапасіліся вялізныя чэргі з фураў

Толькі на літоўскай мяжы «засела» больш за 650 грузавікоў.

На літоўскай мяжы ў гэтыя выходныя зноў сабраліся вялізныя чэргі: выезду з Беларусі чакаюць 656 машынаў. Самая значная чарга ў Каменным Лозе, дзе стаіць 300 грузавікоў на выездзе і 10 на ўездзе. У Беняконях на выездзе 140 фураў, на ўездзе – 15, а ў Катлоўцы адпаведна 130 і 10. У Прывалцы на выездзе чакаюць 86 машынаў.

Чэргі ёсць і на латвійскай мяжы, але яны не такія значныя – у Грыгораўшчыне 55 грузавікоў на выездзе, у Урбанах 70 на выездзе і 25 на ўездзе.

На польскай мяжы таксама няма вялікіх чэргаў за выключэннем пункта пропуску ў Бераставіцы, дзе на ўездзе ў Беларусь стаяць 100 грузавікоў, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках