24 красавiка 2024, Серада, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» здабыло Кубак Беларусі

4
Берасцейскае «Дынама» здабыло Кубак Беларусі
ФОТА: TUT.BY

Перамога «Дынама» над «Шахцёрам» гарантавала берасцейцам удзел у адборачным турніры Лігі Еўропы.

Берасцейскае «Дынама» ў серыі пенальці падолела салігорскі «Шахцёр» у фінале Кубка Беларусі. Асноўны час паядынку і экстратаймы скончыліся нічыёй - 1:1.

Лік у сустрэчы на 69-й хвіліне адкрыў нападнік «Шахцёра» Віталь Лісаковіч, які выйшаў на замену. Роўнасць на табло аднавіў хаўбек берасцейцаў Аляксей Лягчылін.

«Дынама» атрымала магчымасць узяць удзел у адборачным турніры Лігі Еўропы.

«Дынама-Брэст» - «Шахцёр» - 1:1 (пенальці - 10:9)

«Дынама-Брэст»: Малерб - Вітус, Лебедзеў, Аўрамія, Алісейка, Чыж (Мазалеўскі, 73), Букаткін (капітан) (Сядзько, 77), Лягчылін, Торэс, Асучукву (Афааква, 106), Фамейе.

«Шахцёр»: Бушма - Мацвейчык, Янушкевіч, Бурко, Аляхновіч, Алексіевіч, Багарыч (Кавалёў, 76), Црэпуля, Лапцеў (Януш, 81), Сойры (Лісаковіч, 52), Рыбак (капітан).

Галы: 1:0 - Лісаковіч (69), 1:1 - Лягчылін (82).

Папярэджанні: Бушма (20), Торэс (28), Аўрамія (53), Мацвейчык (85), Сядзько (96), Вітус (114).

Серыя пасляматчавых пенальці: Алісейка - 1:0, Рыбак - 1:1, Торэс - 2:1, Аляхновіч - 2:2, Сядзько - 3:2, Лісаковіч - 3:3, Афааква - 4:3, Януш - 4:4, Фамейе - 5:4, Црэпуля - 5:5, Лягчылін - 6:5, Бурко - 6:6, Лебедзеў - 7: 6, Мацвейчык - 7:7, Вітус - 8:7, Кавалёў - 8:8, Аўрамія - 9:8, Алексіевіч - 9:9, Мазалеўскі - 10:9, Янушкевіч - 10:9 (сэйв брамніка).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках