29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон назваў поціск рукі з Трампам «момантам ісціны»

13
Макрон назваў поціск рукі з Трампам «момантам ісціны»
ФОТА: REUTERS

На фотаздымках прэзідэнтаў відаць, што яны гэтак моцна сціснулі адзін аднаму рукі, што збялелі суставы іх пальцаў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў свой моцны поціск рукі з Дональдам Трампам «момантам ісціны», паведамляе ВВС.

На фотаздымках прэзідэнтаў відаць, што яны гэтак моцна сціснулі адзін аднаму рукі, што збялелі суставы іх пальцаў.

Эмануэль Макрон сказаў французскай прэсе, што такім чынам ён хацеў прадэманстраваць амерыканскаму прэзідэнту, што «не пойдзе на дробныя саступкі, нават сімвалічныя», але пры гэтым не мае намеру і перагінаць палку.

Макрон і Трамп сустракаліся ў Брусэлі ў чацвер, напярэдадні саміту лідараў краін НАТА.

Поціск рукі доўжыўся некалькі секунд. Абодва прэзідэнты пільна глядзелі адзін аднаму ў вочы, пасля чаго, мяркуючы з усяго, Дональд Трамп паспрабаваў вызваліць сваю руку.

У інтэрв'ю Journal du Dimanche Макрон сказаў, што ягонай мэтай было заручыцца павагай з боку прэзідэнта ЗША.

«Дональд Трамп, прэзідэнт Турцыі ці расейскі прэзідэнт - яны ўсе глядзяць на дачыненні з іншымі з пункту гледжання сілы, як на дачыненні начальніка з падначаленым. Мяне гэта не хвалюе», - сказаў ён.

«Я не веру ў дыпламатыю, якая звяртаецца да публічнай крытыкі, але калі справа даходзіць да двухбаковых сустрэч, я не саступаю - менавіта так заслугоўваецца павага», - дадаў прэзідэнт Францыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках