28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч б'е па сваіх?

41
Шуневіч б'е па сваіх?
Ігар Шуневіч
Фота: РІА «Новости»

МУС разаслала ў райвыканкамы «чорныя спісы» сваіх былых супрацоўнікаў.

Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант Ігар Шуневіч узяў на кантроль усіх былых супрацоўнікаў МУС, звольненых з органаў паводле розных абставінаў, што дыскрэдытавалі чалавека.

Не так даўно па раёнах разаслалі дакумент за подпісам Шуневіча з указаннем канкрэтных прозвішчаў тых, хто быў звольнены з органаў унутраных спраў.

«Маюцца на ўвазе не проста супрацоўнікі, якія былі звольненыя са службы праз тое, што не прайшлі паліграф, - растлумачылі ў МУС сайту belaruspartisan.org. - Дакумент тычыцца тых, хто займаў розныя кіруючыя пасады і быў звольнены за нейкую правіну, не сумяшчальную са службай. Справа ў тым, што ў адпаведнасці з пэўнымі нарматыўнымі актамі прэзідэнта гэтыя людзі на працягу пяці гадоў пасля звальнення са службы не могуць займаць ніякія кіруючыя пасады ў любой сферы, а ў выпадку крайняй неабходнасці іх прызначэнне ў абавязковым парадку павінна быць узгоднена з мясцовымі органамі выканаўчай улады».

Ясная справа, што пасля такой пільнай увагі з боку Шуневіча чыноўнікі мясцовага ўзроўню наўрад ці возьмуць на сябе адказнасць узгадніць прызначэнне такіх асоб нават не на самую прыкметную кіруючую пасаду.

«Як гаворыцца, кожны мае права на памылку, - каментуюць новаўвядзенне супрацоўнікі МУС. - Гэтыя людзі ўжо адзін раз пакараныя - іх звольнілі з органаў. Многія не маюць права на пенсію, таму што няма неабходнай выслугі гадоў, а стаж службы не ўваходзіць у абавязковы пенсійны. І цяпер яны яшчэ будуць мець так званы воўчы білет!»

З аднаго боку, дзеянні Шуневіча можна апраўдаць - апошнім часам вельмі шмат было скандалаў, звязаных з яго падначаленымі. Але з іншага... Гэта ж сярод звольненых ёсць не толькі тыя, хто, напрыклад, трапіўся п'яным за стырном або быў абвінавачаны ў нейкіх карупцыйных дзеяннях. Выпадкі ёсць розныя, яскравы прыклад апошняга часу - крычаўскі прэцэдэнт з канфліктам кіруючага складу АУС і наступным звальненнем намесніка начальніка аддзела міліцыі ў грамадскай бяспецы.

«Абавязковая праверка на паліграфе, у выніку якой пры адмоўным выніку ўзнікае пытанне пра непадаўжэнне кантракта з супрацоўнікам, нават калі ён бездакорна адслужыў больш за 15 гадоў, так званая люстрацыя тых, хто звольнены па абставінах, што дыскрэдытуюць - усё гэта сёння фармуе для людзей у пагонах агрэсіўнае сацыяльнае асяроддзе, - робяць высновы тыя, хто ўжо ніколі не надзене міліцэйскі мундзір - яны звольненыя без права нашэння формы. - Як бы сам таго не заўважаючы, Ігар Шуневіч фармуе з ліку былых сілавікоў тую самую пятую калону, пра якую так любіць казаць Аляксандр Лукашэнка...»

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках