19 красавiка 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Кубараў: Берасцейцы заслужылі трафей яшчэ да фіналу

1
Алег Кубараў: Берасцейцы заслужылі трафей яшчэ да фіналу
ФОТА: ZIMBRU.MD

Трэнер «Шахцёра» мяркуе, што берасцейскае «Дынама» першапачаткова было больш запраграмаванае на перамогу.

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Алег Кубараў пракаментаваў pressball.by паразу ад берасцейскага «Дынама» ў фінале Кубка краіны (1:1, пен. - 09:10):

- Хачу павіншаваць спаборніка з заваяваннем Кубка і трапленнем у Лігу Еўропы. Берасцейцы да гэтага ішлі, яны гэта заслужылі яшчэ да фіналу. Вядома, крыўдна саступаць у матчы, які трымаў у напружанні ўвесь час. Сёння сапраўды было свята. Такія рэчы, такі антураж упрыгожвае наш футбол. Шкада, што такія матчы бываюць не часта. Гэта той выпадак, калі трэнеру пра гульню казаць не надта хочацца. Усё было ў нашых руках, але каманда спаборніка была больш нахабнай. Яна больш прагнула перамагчы, страсці было больш, праламала нас. Пенальці - латарэя, тут вялікі элемент выпадковасці. «Дынама» было мацнейшым у серыі пенальці, але я не скажу, што мы былі дрэнныя - папракнуць няма каго. Заўсёды ў камандзе ёсць хто-небудзь, хто можа прабіць няўдала.

Гэта фінал, хочацца хутчэй яго забыць і засяродзіцца на чэмпіянаце: там у нас атрымліваецца лепш. І, натуральна, буду ўносіць карэктывы, бо недалёка, не за гарамі ўжо Ліга Еўропы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках