19 красавiка 2024, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія турысты ў Беларусі: З выгляду чыста і прыгожа, а ўнутры разруха

43
Расейскія турысты ў Беларусі: З выгляду чыста і прыгожа, а ўнутры разруха

Увесну ў Беларусі традыцыйна пацягнуліся турысты з Расеі.

«Салідарнасць» вывучыла, на што яны тут звярнулі ўвагу.

«Добры дзядзечка ў міліцэйскай форме ветліва даў мне скарыстацца мабільным тэлефонам»

Многія расейцы, што прыехалі ў Менск цягніком, чамусьці звяртаюць у сваіх водгуках увагу на чыгуначны вакзал.

«Вакзал сталіцы Беларусі дзівіць сваімі маштабамі і сучасным аздабленнем - паўсюль шкляныя вітрыны, якія надаюць лёгкасць памяшканню, велізарныя электронныя табло дапамагаюць зарыентавацца ў прасторы, а шматлікія банкаматы і абменныя пункты не пакінуць без капейкі падарожнікаў», - між іншым, напісала на otzyv.ru адна з расейскіх госцяў.

Што цікава, ёй дапамаглі беларускія вартавыя парадку: «добры дзядзечка ў міліцэйскай форме ветліва даў мне скарыстацца мабільным тэлефонам, і ўжо праз 10 хвілін я сустрэлася з тым, хто мне паабяцаў паказаць краіну ва ўсім яе харастве».

«З выгляду чыста, прыгожа. Усярэдзіне ж - дзве дзіркі ў падлозе і ўсё загаджанае»

Супрацьлеглае ўражанне пра інфраструктуру склалася ў іншых гасцей з Расеі, якія вырашылі паглядзець Менск і Нясвіж.

«Апошні фотаздымак характарызуе Менск - якім мы яго ўбачылі і са слоў мясцовых. Патлумачу - гэта туалет на станцыі Гарадзея. З выгляду чыста, прыгожа. Усярэдзіне ж - дзве дзіркі ў падлозе і ўсё загаджанае. Як кажуць мясцовыя - ды ў нас на звонку ўсё чыста, для выгляду мятуць і фарбуюць, а ўнутры разруха. Вельмі шкада, на выгляд сапраўды і Менск і Нясвіж вельмі прыемныя воку. Жадаю Беларусі, каб унутры было гэтак жа чыста і прыгожа, як і звонку», - напісалі турысты на otzyv.ru.

«ГУМ – савецкая крама-ўнівермаг, нават пах такі ж»

Яшчэ адна сям'я з Расеі на травеньскія святы пабывала ў Менску і ваколіцах. Уражанні ў іх засталіся супярэчлівыя.

«У гатэлі «Юбілейны» апускаешся ў атмасферу позняга СССР, з плюсаў у яго толькі размяшчэнне, не ведаю чаму высокі рэйтынг на букінг, здзівілася. Сняданкі нясмачныя, але гэта яшчэ паўбяды, гатэль быў цалкам запоўнены, жылі спартоўцы, так як у Менску праходзіў чэмпіянат свету па тайскім боксе, у сталовай не ставала месцаў, усе кідаюцца з талеркамі ў пошуках століка», - паскардзіліся госці.

А таксама дадалі: «З сняданкамі ў раёне нашага гатэля было вельмі дрэнна, усё кавярні адкрываюцца не раней 11 гадзін, таму калі трэба з'ехаць кудысьці рана, даводзілася снедаць у гатэлі».

Чакаў непрыемны сюрпрыз сям'ю падчас экскурсіі на заводзе БелАЗ у Жодзіна: «Не атрымалася на БелАЗе пракаціцца, у суботу не працавала каса на заводзе, а арганізатары экскурсіі пра гэта не папярэдзілі і не прапанавалі загадзя аплаціць».

Яшчэ адно з уражанняў: «Пасля экскурсіі проста прагуляліся па Менску, па праспекце Незалежнасці, наведалі ГУМ, вяртанне ў дзяцінства, савецкая крама-ўнівермаг, нават пах такі ж».

«Чаму ж у нас большасць малых гарадкоў не ў такім стане-то???»

Група расейскіх прафзвязнікаў дэталёва агледзела Ліду. І ім спадабалася.

«Тут няяркія цёплыя колеры дамоў на цэнтральных шырокіх вуліцах так грэюць душу, тут усё так ахінае нейкай асаблівай утульнай няспешнасцю, што з'язджаць не хочацца зусім! І ў сто пяцідзесяты раз узнікае пытанне - ну не Еўропа ж тут, не самая вялікая і багатая краіна Беларусь, але чаму ж у нас-то большасць малых гарадкоў не ў такім стане???», - напісала турыстка на forum.awd.ru.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках