29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна перадала NATO інфармацыю пра сувязь Расеі з «Ісламскай дзяржавай»

9
Украіна перадала NATO інфармацыю пра сувязь Расеі з «Ісламскай дзяржавай»

Дакумент змяшчае факты пра каардынацыю дзеянняў паміж Крамлём і экстрэмісцкімі рухамі на Блізкім Усходзе.

Украінская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі NATO перадала віцэ-прэзідэнту арганізацыі аналітычны даклад пра сувязі РФ з тэрарыстычнымі арганізацыямі на Блізкім Усходзе і ў Сярэдняй Азіі, між іншым, з ІДзІЛ, Талібанам, ХАМАС, Хезбола і г.д.

«Дакумент змяшчае факты і аналіз шляхоў камунікацый, падтрымкі і каардынацыі дзеянняў РФ з ІДзІЛ, Талібан, ХАМАС, Хезбола і т. д.», - паведаміла ў Facebook кіраўнік украінскай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі NATO Ірына Фрыз.

Нагадаем, 19 красавіка Міжнародны суд ААН у Гаазе адмовіў Украіне ў накладанні часовых мер на РФ у частцы пазову аб фінансаванні Расеяй тэрарызму. Суд таксама адмовіў у частцы пазову аб расавай дыскрымінацыі на ўмовах Украіны. Аднак суд часткова задаволіў пазоў, пастанавіўшы прымяніць часовыя захады да РФ за дыскрымінацыю крымскататарскага народа, абавязаў даць доступ да навучання на ўкраінскай мове і аднаўленні работы Меджліса. Акрамя таго, суд абавязаў Украіну і Расею выконваць менскія пагадненні ў поўным аб'ёме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках