25 красавiка 2024, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы пераможца Rock Profi 2017

2
Стаў вядомы пераможца Rock Profi 2017

На выходных у клубе ili адбылася цырымонія ўручэння музычных узнагарод Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў.

У чатырох з шасці намінацый - у тым ліку «Артыст года» - перамог гурт «Петля пристрастия», піша tut.by.

Гэта першы выпадак за пяць гадоў існавання прэміі, калі столькі ўзнагарод атрымаў адзін артыст. «Петля пристрастия», таксама перамагла ў намінацыях «Найлепшы альбом» («Мода и облака»), «Найлепшая песня» («Груз») і «Найлепшы запіс» (гукарэжысёр Алег Доманчук за альбом «Мода и облака»). Прызы гурту ўручалі Леслі Найф (Gods Tower), гурт Re1ikt, Раман Жыгараў (Akute) і Валерыя Валадзько (Harotnica).

У двух астатніх намінацыях перамаглі Nebulae Come Sweet («Дэбют года», уручалі арганізатары) і Neuro Dubel («За ўклад у беларускую музыку», уручаў Алесь-Францішак Мышкевіч). Без узнагарод засталіся астатнія фаварыты прэміі: Лявон Вольскі (тры намінацыі), Shuma і Mustelide (па дзве).

- Мы вельмі ўдзячныя за тое, што нам сёлета дасталася такая колькасць узнагарод. Вялікі дзякуй тым, хто галасаваў за нас і тым, хто ўручаў гэтыя прызы ад Rock Profi. Як бы мы ні крывілі нос, нам гэта сапраўды падабаецца, - кажа лідар гурту Ілля Чарапко-Самахвалаў. - Калі выбіраць самую важную намінацыю, то, мабыць, для нас гэта «Найлепшы альбом», таму што гэта суцэльнае палатно, якое мы рыхтавалі тры гады.

Гэтай вясной альбом «Мода и облака» таксама стаў уладальнікам чатырох узнагарод (у тым ліку «Альбом года») у рамках прэміі Experty.by - па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Найбліжэйшы канцэрт гурту адбудзецца 23 чэрвеня ў культурным цэнтры «Корпус».

У складзе журы Rock Profi 2017 былі 51 гурт і сольны артыст у стылях рок, індзі, альтэрнатыва, якія выпускалі альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. Было разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выпушчаных з 1 студзеня да 31 снежня 2016 года. Арганізатарамі прэміі з'яўляюцца Дзмітрый Безкаравайны (Experty.by) і Павел Юрцэвіч (клуб ili). Пратаколы галасавання апублікаваныя на старонках прэміі ў Facebook І Vkontakte.

Пераможцы ўзнагарод:

«Дэбют года» - Nebulae Come Sweet

«Найлепшы запіс» (прыз гукарэжысёрам) - Алег Даманчук за альбом «Петля пристрастия» «Мода и облака»

«Найлепшая песня» - «Петля пристрастия» «Груз»

«Лепшы альбом» - «Петля пристрастия» «Мода и облака»

«Артыст года» - «Петля пристрастия»

«За ўклад у беларускую музыку» - Neuro Dubel

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках