23 красавiка 2024, aўторак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Карстэн да свайго 45-годдзя здабыла медаль ЧЕ у акадэмічным веславанні

3
Кацярына Карстэн да свайго 45-годдзя здабыла медаль ЧЕ у акадэмічным веславанні
Кацярына Карстэн

Беларуска ўзяла срэбра на класічнай дыстанцыі 2 тысячы метраў.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн, якая 2 чэрвеня адсвяткуе сваё 45-годдзе, на чэмпіянаце Еўропы ў акадэмічным веславанні, які прайшоў у чэшскім Рачыцы, папоўніла сваю багатую калекцыю ўзнагарод срэбным медалём у спаборніцтвах адзіночак.

Як паведамляе афіцыйны сайт БФГ, на класічнай дыстанцыі 2000 м Кацярына Карстэн паказала вынік 7 хвілін 34,92 секунды, менш за секунду саступіўшы Вікторыі Торнлей з Вялікабрытаніі (7.34,23), трэцяе месца заняла Анекатрын Тыле, якая прэзентуе Нямеччыну (07.35,79).

Яшчэ адзін медаль каманды Беларусі ў актыве Станіслава Шчарбачэні, які здабыў бронзу ў класе мужчынскіх адзіночак (6.52,99). Першае месца заняў чэшскі спартовец Онджэй Шынек (6.48,13), другім фінішаваў харвацкі вясляр Дамір Марцін (6.50,02).

Кацярына Карстэн з'яўляецца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай (Атланта-1996 і Сідней-2000). Акрамя таго, спартока заваёўвала ўзнагароды на Алімпіядах у Барселоне-1992 (бронза), Афінах-2004 (срэбра) і Пекіна-2008 (бронза). Удзельніца сямі Алімпіяд. Карстэн таксама з'яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету, трохразовай чэмпіёнкай Еўропы ў жаночай адзіночцы і шматразовай пераможцай этапаў Кубка свету.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках