29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явяцца яшчэ дзве тысячы платных парковак

4
У Менску з'явяцца яшчэ дзве тысячы платных парковак

Больш за 2 тысячы платных парковачных машына-месцаў і «разумную» паркоўку зробяць да канца года ў Менску.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Аляксандр Канаш на нарадзе ў Менгарвыканкаме, паведамляе tut.by.

Зоны платных парковак плануюць арганізаваць на вуліцы Мельнікайтэ - мясцовы праезд (на 1119 машына-месцаў), на пляцоўцы каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў (440 машына-месцаў), вуліцы Нямізе (60 машына-месцаў), вуліцах Гікала - Залатая Горка (439 машына-месцаў), каля гатэля «Турыст» на вуліцы Даўгабродскай (60 машына-месцаў), на вуліцы Варанянскага (120 машына-месцаў).

Цяпер у Менску працуе 37 платных парковак на 2563 машына-месцы. З іх тры зоны на 550 машына-месцаў уведзеныя ў эксплуатацыю сёлета.

На скрыжаванні вуліц Варанянскага - Чкалава - Авакяна будзе рэалізаваны пілотны праект «разумнай» платнай паркоўкі на 120 машына-месцаў.

- Гэта новае тэхнічнае развязанне ў кантролі за аплатай паркоўкі з выкарыстаннем сродкаў фота- і відэафіксацыі і бясплатнага для карыстальнікаў паркоўкі мабільнага дадатку, - растлумачыў Аляксандр Канаш. - Сертыфікаваныя тэхнічныя сродкі з праграмным комплексам змогуць у рэжыме рэальнага часу кругласутачна паказваць дакладны час факту пачатку і заканчэння паркоўкі аўто, спосаб і суму аплаты або неаплаты за паркоўку. Гэта дазволіць у судовым парадку спаганяць запазычанасць з неаплатнікаў.

Навінка зможа распазнаваць аўтатранспарт спецыяльных службаў: МНС, хуткай дапамогі, МУС і іншых структур, а таксама машыны жыхароў прылеглых дамоў і іншыя аўто пры неабходнасці. Пры гэтым плаціць за паркоўку кіроўцы змогуць усякім зручным спосабам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках