19 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бацькоў Сяргея Пальчэўскага апісалі маёмасць

15
У бацькоў Сяргея Пальчэўскага апісалі маёмасць

У актывіста назапасілася $525 штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту.

Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі паведаміў «Радыё Свабода», што ў кватэры ягоных бацькоў судовыя выканаўцы з Першамайскага раёна апісалі маёмасць за штрафы, прысуджаныя яму.

Сяргей сказаў, што гаворка ідзе пра штрафы на суму 1050 рублёў ($525) за ўдзел у акцыях пратэсту.

«За што вынесеныя гэтыя штрафы, я ўжо і не памятаю. Даўно гэта было, дзесьці ў снежні 2016 года. Ведаю толькі, што паводле артыкула 23.3» (несанкцыянаваныя акцыі)».

Судовыя выканаўцы прыйшлі ў кватэру прыблізна а 14 гадзіне, кажа актывіст:

«Яны папярэдне за пару гадзін патэлефанавалі, што прыйдуць. Прыйшлі, пачалі апісваць. На частку маёмасці мы знайшлі чэкі, на тэлевізар і пральную машыну. Іх не апісвалі. Астатняе апісалі - насценны гадзіннік, люстру, дошку для прасавання, таксама апісалі мэблю, мікрахвалёўку і мультыварку. Сказалі, што ў мяне ёсць дзесяць дзён, каб выплаціць гэтыя штрафы, альбо тады яны будуць забіраць гэтыя рэчы ў даход дзяржавы. Відавочна, можна яшчэ падаць у суд, каб прызналі, што гэта не мая ўласнасць, а маіх бацькоў», - кажа Сяргей Пальчэўскі.

Са слоў актывіста, ягоную маёмасць - ноўтбук і тэлефон - ужо даўно забралі супрацоўнікі КДБ.

Нагадаем, 15 траўня Сяргей Пальчэўскі выйшаў на волю са следчага ізалятара КДБ. Ён быў затрыманы ў той жа дзень, калі былі затрыманыя Зміцер Дашкевіч і Леўчанка - 21 сакавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках