19 красавiка 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды зніклі 42 тысячы тон таматаў, якія прывезлі ў Беларусь?

16
Куды зніклі 42 тысячы тон таматаў, якія прывезлі ў Беларусь?

За тры месяцы ў краіну завезлі 65 тысяч тон памідораў, але прадалі і з’елі толькі траціну.

Паводле звестак Інстытута статыстыкі Турцыі, у першым квартале 2017 года краіна прадала таматаў на 79,96 млн даляраў. І больш за ўсё - у Беларусь! Аж на 32,4 млн даляраў, піша kp.by.

Калі параўнаць звесткі з інфармацыяй Белстата, то лічбы крыху разыходзяцца. Праўладныя статыстыкі падлічылі, што за першыя тры месяцы гэтага года Беларусь завезла 64,8 тысячы тон таматаў (94,6 млн даляраў). Больш за ўсё з Турцыі - 52,9 тысячы тон (блізу 77 млн даляраў). У грашовым эквіваленце ў нас атрымліваецца ўдвая больш, чым агучылі турэцкія статыстыкі.

Хто мае рацыю, сказаць складана.

Калі разбірацца толькі ў беларускай статыстыцы, узнікае пытанне ў колькасці. Так, за тры месяцы гэтага года мы прывезлі з Турцыі 52 889 тон таматаў. Усяго імпарту таматаў у першым квартале было на 64 779 тон. Гэта ўсё свежая гародніна, не кансервы.

Паводле таго ж Белстату на ўнутраным рынку мы спажылі 6220,3 тоны памідораў. Гэта статыстыка аб крамах, колькі было прададзена на рынках, невядома. Можна меркаваць, што тыя ж 6,2 тысячы тон. На экспарт за студзень - сакавіка Беларусь накіравала 10 212 тон таматаў - прычым толькі ў Расею. Застаецца яшчэ больш за 42 тысячы тон. Куды яны дзеліся? Можа, іх пусцілі на перапрацоўку?

У Белдзяржхарчпраме «КП» запэўнілі: усе прадпрыемствы канцэрна выкарыстоўваюць толькі беларускую сыравіну, выключэнне - абрыкосы і персікі.

У Мінсельгасхарчы таксама не ведаюць, куды дзелася такая вялізная колькасць таматаў. Установа толькі адсочвае якасць прадукцыі. Раз завезлі памідоры, значыць, іх праверылі, і яны якасныя.

Можна меркаваць, што палова ўвезеных таматаў была рээкспартаваная і нейкім чынам не адбілася ў афіцыйнай статыстыцы. Але каб тая ж Расея таматы прыняла, яны павінны быць перапрацаваныя - гэта як з беларускімі крэветкамі, якія мы закупляем у сырым выглядзе, адварваем і пакуем. Нагадаем, што ў дачыненні да турэцкіх прадуктаў у Расеі ўжо даўно дзейнічае эмбарга.

Як перапрацаваць памідоры? Напрыклад, зрабіць з іх сок, кетчуп, замарынаваць і г.д.

- Мы не выкарыстоўваем беларускія таматы ў прадукцыі, - распавялі на адным з буйных прыватных прадпрыемстваў у вытворчасці сокаў, кетчупаў і кансервацыі. - Закупляем іх ва Украіне, у Херсонскай вобласці і толькі ў сезон. Яны лепшыя па якасці, чым беларускія. Але ў нас невялікія аб'ёмы, 300 - 400 тон на год. Куды сыходзяць турэцкія памідоры, тым больш у такой колькасці, мы не ведаем.

Увогуле, куды сышлі 42 тысячы тон памідораў, сказаць складана. Магчыма, на перапрацоўку. Праўда, на прыватных прадпрыемствах ад гэтага адхрышчваюцца: занадта дарагія прадукты атрымаюцца на выхадзе. А калі іх і прадалі за мяжу, то нейкімі таемнымі сцежкамі - так, што гэта не трапіла ў афіцыйную статыстыку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках