25 красавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў, што цалкам давярае Джарэду Кушнэру

Трамп заявіў, што цалкам давярае Джарэду Кушнэру
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША выступіў у абарону свайго зяця, у якога беларускія карані.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў у абарону свайго зяця і галоўнага дарадцы Белага дома Джарэда Кушнэра ў сувязі з паведамленнямі, якія з'явіліся ў прэсе, аб спробах Кушнэра наладзіць канфідэнцыйны канал сувязі з расейскімі афіцыйнымі асобамі за некалькі тыдняў да ўступлення Трампа на пасаду, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Джарэд выдатна выконвае сваю працу на карысць краіны, - сказаў Трамп газеце The New York Times у нядзелю ўвечары. - Я цалкам у ім упэўнены. Яго паважаюць практычна ўсе, хто працуе над праграмамі, дзякуючы якім нашай краіне ўдасца зэканоміць мільярды даляраў. Што больш важна, ён вельмі добры чалавек».

Да пачатку працы ў адміністрацыі прэзідэнта 36-гадовы Джарэд Кушнэр - муж старэйшай дачкі Трампа Іванкі, якая таксама займае пасаду дарадцы ў Белым доме, - узначальваў дэвэлапэрскі бізнэс у Нью-Ёрку.

З паведамленняў шэрагу выданняў, на сустрэчы з расійскім амбасадарам у ЗША Сяргеем Кісляком у пачатку снежня Кушнэр паспрабаваў наладзіць сакрэтны канал сувязі з афіцыйнымі асобамі ў Маскве. Некаторыя замежнапалітычныя экспэрты выказалі ўстурбаванасць такім крокам у той час, калі былы прэзідэнт ЗША Барак Абама яшчэ знаходзіўся на пасадзе. На іхнію думку, дзеянні Кушнэра маглі нанесці шкоду бяспецы ЗША. Некаторыя дэмакраты прапанавалі пазбавіць яго допуску да сакрэтнай інфармацыі.

Адвакаты Кушнэра паведамляюць, што іхні кліент гатовы супрацоўнічаць з Кангрэсам, які вядзе расследаванне сувязяў перадвыбарнай каманды Трампа з расейскімі афіцыйнымі асобамі. У нядзелю старшыня камітэта Сэната ў міжнародных стасунках Боб Коркер заявіў: «Ён здаецца вельмі шчырым чалавекам. Я даў бы яму магчымасць самому ўсё растлумачыць, калі надыдзе час».

Двое супрацоўнікаў адміністрацыі Трампа, дарадца ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Гербэрт Макмастэр і дарадца ў пытаннях унутранай бяспекі Джон Кэлі заявілі, што не бачаць нічога заганнага ў спробе Кушнэра наладзіць сувязі з Масквой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках