25 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі ў Наваградку не бачаць пагрозы Касцельнай вежы на Замкавай гары

5
Чыноўнікі ў Наваградку не бачаць пагрозы Касцельнай вежы на Замкавай гары
ФОТА: FACEBOOK.COM/Таццяна Царук

Днямі з аднаго са схілаў Замкавай гары абсыпаўся грунт.

У Наваградскім райвыканкаме кажуць, што пагрозы Касцельнай вежы на Замкавай гары няма, сітуацыя «пад штодзённым кантролем». Днямі з аднаго з яе схілаў абсыпаўся грунт. Фота з'явілася ў сацсетках.

«Інфармацыя пра тое, што гэта апоўзень, не адпавядае рэчаіснасці, - цытуе БелТА неназваную крыніцу ў райвыканкаме. - На адным з схілаў адбыўся разрыў грунту. З тых часоў сітуацыя не пагоршылася. Вядуцца планавыя работы».

Адзначаецца, што такі «разрыў» быў зафіксаваны ў 2013 годзе, але з іншага боку гары. Нібыта звязана гэта з крыніцамі, якія падмываюць схілы.

Як стала вядома, у канцы красавіка старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў правёў экстранную нараду, прысвечаную здарэнню ў Наваградку. Ужо распрацаваны праект умацавання Замкавай гары, праектна-каштарысная дакументацыя праходзіць экспэртызу. У 2017 годзе ўмацаванне схілу будзе праходзіць адначасова з наладжваннем дрэнажнай сістэмы. Уся вада з гары будзе сабраная і адведзеная, і гэта, як мяркуецца, цалкам ліквідуе магчымасць з'яўлення новых «апоўзневых з'яў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках