23 красавiка 2024, aўторак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, каму ў Менску ўдалося пазбегнуць графіка «пад Колю»

18
Стала вядома, каму ў Менску ўдалося пазбегнуць графіка «пад Колю»

У новым навучальным годзе 90% школ Менска будуць пачынаць заняткі а 9 гадзіне раніцы.

Заняткі з 9.00 будуць пачынацца ў 217 установах агульнай сярэдняй адукацыі Менска, з 8.30 - у 22, з 8.00 - у 2. Пра гэта, як паведамляе агенцтва «Менск-Навіны», паведаміў на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Менгарсавета старшыня камітэта адукацыі Менгарвыканкама Міхаіл Мірончык.

З 1 верасня 2017 года ў Менску распачнуць навучальны працэс 242 установы агульнай сярэдняй адукацыі. 116 навучальных устаноў будуць працаваць у адну змену, з іх у 112-ці ўрокі пачнуцца а 9.00, у трох - а 8.30 (Менская дзяржаўная гімназія каледж-мастацтваў, СШ №127, гімназія №43) і ў адной - а 8.00 (Менскае гарадское кадэцкае вучылішча №2).

- Час пачатку вучэбных заняткаў ва ўстановах адукацыі, якія працуюць у дзве змены, наступны: у 105-ці школах навучэнцы будуць прыходзіць да 9.00, - адзначыў кіраўнік профільнага камітэта. - У 19 установах Фрунзенскага раёна званок на першы ўрок празвініць а 8.30. А 8 раніцы заняткі ў навучэнцаў пачнуцца толькі ў адной сярэдняй школе - №47 - у сувязі з арганізацыяй тут трэніровачнага працэсу.

Час пачатку заняткаў у школе-новабудоўлі №41 будзе вызначана зыходзячы з колькасці навучэнцаў.

Нагадаем, 12 траўня дыктатар даручыў перагледзець графік працы школ. «Раней 9 раніцы ўрокі пачынаць не трэба», - заявіў Лукашэнка. Пасля гэтага ў многіх школах задумаліся пра новы графік працы з 1 верасня. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзве змены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі а 8.30 або 9.00, якія працуюць у адну змену - з 9.00. У тых школах, дзе заняткі будуць пачынацца а 9 раніцы, для зручнасці бацькоў, якім рана на працу, школы будуць адкрыты з 8 гадзін. Педагогі прыгледзяць за дзецьмі да пачатку ўрокаў. Таксама разглядаецца магчымасць скарачэння школьных пераменаў.

26 траўня Аляксандр Лукашэнка расказаў пра рэакцыю на перанос пачатку заняткаў на 9.00 яго малодшага сына Мікалая: «Раніцай адно меркаванне я ўжо атрымаў: ты не тое робіш, не трэба а 9 гадзіне. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж не сын прэзідэнта едзе».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках