25 красавiка 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герою пратэстаў у Пінску сабралі $500 народнай дапамогі

2
Герою пратэстаў у Пінску сабралі $500 народнай дапамогі
ФОТА: SVABODA.ORG

Жыхар Пінска Мікалай Крычко выйшаў на мыліцах на «марш недармаедаў».

Інваліду-«недармаеду» з Пінска Мікалаю Крычко грошай на якасны пратэз яшчэ не стае.

Жыхар Пінска Мікалай Крычко выйшаў на мыліцах 11 сакавіка на «марш недармаедаў». Ён не мае нагі, ходзіць на мыліцах, бо на якасны імпартны пратэз няма грошай. Але нягледзячы на гэта, пенсіянер выйшаў на плошчу, каб выказаць сваю нязгоду з сітуацыяй у краіне.

Гэты ўчынак уразіў гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку, які заклікаў беларусаў дапамагчы інваліду набыць пратэз.

Пакуль на заклік праваабаронцы адгукнуліся блізу 50 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Канстанцінавіч кажа, што даслоўна некалькі дзён таму наведваўся ў банк, дзе яму паведамілі, што на рахунак паступіла крыху больш за тысячу рублёў:

«Што ж тут скажаш, не стае грошай. 6140 рублёў і 20 капеек каштуе якасны імпартны пратэз. Пакуль сабранай сумы далёка не стае. Але цяпер лета, менш выдаткаў на кватэру. Таму эканомлю, адкладаю сам нейкія грошы. Думаю, што з часам неабходная сума назбіраецца». Мікалай Трафімавіч дзякуе ўсім, хто пералічыў грошы на ягоны рахунак.

Рэквізіты, па якіх можна ахвяраваць грошы Мікалаю Крычко:

ААТ «АСБ Беларусбанк», аддзяленне № 121/134 у Пінску, р/с 000092 (дабрачынны рахунак), атрымальнік - Крычко Мікалай Трафімавіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках