25 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскім заасадзе выходжваюць рэдкага для Беларусі імператарскага арла

2
У магілёўскім заасадзе выходжваюць рэдкага для Беларусі імператарскага арла

Знясіленая птушка выйшла да школьнага стадыёна ў аграгарадку пад Магілёвам.

У магілёўскай заасадзе выходжваюць рэдкага для Беларусі арла-магільніка. Птушку знайшлі 22 траўня ў аграгарадку Вішоў пад Магілёвам. Знясіленая птушка выйшла да школьнага стадыёна ў аграгарадку, піша tut.by.

Арол тыдзень жыў у заасадзе ў загоне для курэй - яго адпойвалі вадой, адкормлівалі. Бачных пашкоджанняў у птушкі не было. Занепакоенасць у спецыялістаў выклікае толькі левае вока птушкі, якое альбо было траўмаванае, альбо арол нарадзіўся такім.

Увечары 29 траўня арла акальцавалі і выпусцілі ў адкрыты загон, дзе жывуць зубры, аднак птушка больш не паляцела. Арол нават не набіраў патрэбную вышыню. Цяпер за ім назіраюць. Калі праз некалькі дзён арол так і не паляціць, яго зноў забяруць на каранцін.

Найбліжэйшыя да нас месцы гнездавання рэдкага арла-магільніка - у Цэнтральнай Украіне. Магільнік, або імператарскі арол, занесены ў Міжнародны Чырвоны спіс як знікаючы від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Колькасць віду ва ўсёй Еўропе зніжаецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках