29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат Нідэрландаў падтрымаў Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ

2
Сенат Нідэрландаў падтрымаў Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ

Усе краіны ЕЗ ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі.

Сенат Нідэрландаў сёння, 30 траўня, падтрымаў Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам (ЕЗ), піша rbc.ua.

Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў карэспандэнт «Радыё свабода».

«Сенат Нідэрландаў прагаласаваў за Пагадненне аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ. Знікла апошняя сур'ёзная перашкода пасля 4 гадоў перыпетый», - паведаміў Ёзвяк.

Адзначым, што да сённяшняга дня Нідэрланды заставаліся адзінай краінай, якая не ратыфікавала ПА Украіны з Еўразвязам. Пасля галасавання закон павінен быць падпісаны каралём і ўвойдзе ў дзеянне пасля публікацыі ў Дзяржаўным часопісе.

У красавіку 2016 года ў Нідэрландах адбыўся рэферэндум аб ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. Блізу 61% насельніцтва краіны выказаліся супраць ратыфікацыі ПА, за прагаласавалі толькі 38%. Нягледзячы на вынікі рэферэндуму (ён насіў рэкамендацыйны характар), большасць дэпутатаў парламента Нідэрландаў (75 супраць 71) адхілілі скасаванне пагаднення Украіна-ЕЗ.

У лютым гэтага года ніжняя палата парламента Нідэрландаў прагаласавала за ратыфікацыю пагаднення. Пасля галасавання прэм'ер-міністр Марк Рутэ заявіў, што верхняя палата парламента таксама падтрымлівае Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўразвязам. Нагадаем, ПА Украіны з ЕЗ увойдзе ў дзеянне пасля яе ратыфікацыі ўсімі бакамі, у першы дзень другога месяца, надыходзячага пасля даты здачы на захоўванне ў Генеральны сакратарыят Рады Еўразвязу апошняй ратыфікацыі, або апошняга дакумента аб зацвярджэнні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках