23 красавiка 2024, aўторак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія з беларускімі каранямі набыла стартап украінцаў

1
Кампанія з беларускімі каранямі набыла стартап украінцаў

Кампанія Intellectsoft, у якой у Беларусі знаходзіцца галоўны цэнтр распрацоўкі, набыла ўкраінскі стартап Stanfy.

Набыты праект размяшчаецца ў Крамянёвай даліне, але мае карані ва Украіне. Інфармацыю пра ўгоду onliner.by пацвердзілі ў менскім офісе кампаніі. Умовы набыцця, у тым ліку кошт набыцця, трымаюцца ў таямніцы.

Стартап Stanfy, які займаецца распрацоўкай мабільных дадаткаў, заснаваны ў 2005 годзе ў Кіеве. Цяпер офіс штаб-кватэры знаходзіцца ў Сан-Францыска. Адкрытая дванаццаць гадоў таму ў Беларусі Intellectsoft мае офісы ў Лондане, Кіеве, Осла, Менску і шэрагу іншых гарадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках