25 красавiка 2024, Чацвер, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарцёр таматаў у Беларусь: Расейцы скупляюць турэцкія таматы і кудысьці іх вязуць

7
Імпарцёр таматаў у Беларусь: Расейцы скупляюць турэцкія таматы і кудысьці іх вязуць

У сярэднім за дзень толькі на адным менскім аптовым рынку прадаецца амаль 100 тон таматаў.

Паводле звестак Белстату за студзень-сакавік у Беларусь было ўвезена 64,8 тысячы тон таматаў. Паводле таго ж Белстату на ўнутраным рынку мы спажылі 6220,3 тон памідораў, піша kp.by. Гэта статыстыка з крам, колькі было прададзена на рынках ці прадпрымальнікамі, невядома. Застаецца яшчэ больш за 48 тысяч тон. Куды яны дзеліся?

- У гэтым годзе мы павялічылі імпарт таматаў з Турцыі, бо яны знізілі кошт амаль на 50%. Узімку якія ў нас таматы - гішпанскі, мараканскі, зялёны беларускі. І яны нашмат даражэйшымі былі. Турэцкія гэтай зімой былі па-за канкурэнцыяй. Калі гішпанскія каштавалі 3 рублі за кілаграм, то турэцкі - 1,5 рубля. Мы прадавалі ў асноўным на аптовы рынак у Ждановічах, - распавёў адзін з пастаўшчыкоў імпартнай гародніны і садавіны ў Беларусь.

Белстат не вядзе статыстыкі аб продажы таматаў на рынках, кірмашах, у гандлёвых цэнтрах. Як растлумачыў пастаўшчык, у дзень у Ждановічах у сярэднім прадаецца 100 тон таматаў. Працуе аптовы рынак шэсць дзён на тыдзень. Атрымліваецца, калі нават груба палічыць, за студзень - сакавіка толькі на Ждановічах было прададзена 7 800 тон таматаў. Гэта значыць застаюцца страчанымі ўжо амаль 40 тысяч тон. Няўжо на астатніх рынках прадалі?

- На Ждановічы па гародніну і садавіну з'язджаюцца прадпрымальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, - прадаўжае пастаўшчык. - І кожны дзень прыкладна 50% пакупнікоў - расейцы. Загружаюць у «Газэлі» на нумарах Бранскай і Смаленскай абласцей бульбу, капусту, агуркі, памідоры... Куды вязуць, не ведаю. Але яны заўсёды ў нас закупляліся, і да эмбарга. Тут для іх добры і танны тавар. Не думаю, што такі вялікі імпарт абышоўся без акул у гэтым бізнэсе. Проста так 40 тысяч тон у Расею дробнымі партыямі наўрад ці вывезлі на простых «газэльках».

- Можа, памідоры дзесьці на складах ляжаць?

- Таматы, якія цяпер прывозім, захоўваюцца да двух тыдняў. Тыя, што прывозілі ў студзені - сакавіку, маглі ляжаць 7 - 10 дзён. У кожным выпадку больш за два тыдні таматы не жывуць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках