28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль стаў раскошай для беларусаў

17
Аўтамабіль стаў раскошай для беларусаў

На якіх «жалезных коней» перасаджваюцца жыхары нашай краіны.

У першым квартале гэтага года імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь скараціўся амаль удвая, а ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года - больш як у чатыры, піша «Заўтра тваёй краіны».

У Беларусі, грамадзяне якой цягам некалькіх апошніх гадоў актыўна інвеставалі свае ашчаджанні ў сродкі перамяшчэння, «аўтамабільная» дынаміка цалкам адлюстроўвае ўзровень збяднення насельніцтва.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстата), у першым квартале гэтага года на беларускі рынак было ўвезена 8 467 адзінак легкавых аўтамабіляў на суму 117,2 млн даляраў. У параўнанні з першымі трыма месяцамі 2016 года ў колькасным выразе пастаўкі скараціліся на 51,1% (у студзені-сакавіку 2016 года імпарт складае 17 299 аўтамабіляў), у грашовым - на 36,5% (184,7 млн даляраў).

У першую чаргу, на агульнай сітуацыі адбілася памяншэнне ўвозу аўтамабільнай тэхнікі з ключавых у апошнія гады для беларускіх аўтааматараў аб'ектаў закупак - расейскіх аўтасалонаў і рынкаў. Калі ў першым квартале мінулага года з суседняй краіны ў гаражы і двары Беларусі прайшло 16 786 адзінак тэхнікі на агульную суму 176,1 млн даляраў, то ў першыя тры месяцы гэтага года - толькі 6 726 аўтамабіляў на суму 91,7 млн даляраў. Аб'ёмы закупак па колькасці аўтамабіляў скараціліся на 59,9%, па грошах - на 47,9%.

У адрозненне ад Расеі аб'ёмы ўвозу легкавых аўтамабіляў з іншых краін раслі.

Адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў «легкавікоў» для беларусаў сёлета стала Славакія. З гэтай краіны было ўвезена 418 адзінак тэхнікі на суму 7,1 млн даляраў, што, адпаведна, больш чым у аналагічны перыяд мінулага года ў 8,5 і 7,6 разы. Па грошах Славакія перасягнула такую папулярную крыніцу папаўнення парку, што праходзіць паводле беларускай статыстыцы, як «краіна невядомая». Па ёй імпарт вырас у 4,3 разы па колькасці (з 185 да 798 адзінак) і ў 3,7 разы - у грошах (з 1,7 да 6,4 млн даляраў).

Сёлета выраслі і пастаўкі аўтамабіляў з Нямеччыны (з 87 адзінак у першым квартале 2016 года да 192), з Кітая (з 92 да 102) і ЗША (з 29 да 79).

Імпарт аўтамабіляў у Беларусь падае на працягу апошніх двух гадоў. У студзені-сакавіку 2015 года іх аб'ём складаў 30 509 адзінак, а сума імпарту - 297,6 млн даляраў. Асноўнымі пастаўшчыкамі ў гэтым, рэкордным для беларускага аўтамабільнага рынку годзе, сталі Расея (27 428 адзінак), «краіна невядомая» (2183), Кітай (273) і Нямеччына (182).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках