25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Каяла: Вайсковыя вучэнні ў Беларусі - гэта пагроза

Лінас Каяла: Вайсковыя вучэнні ў Беларусі - гэта пагроза
ЛІНАС КАЯЛА
ФОТА: DELFI

Палітыка Захаду ў дачыненні да Беларусі нагадвае «амерыканскія горкі».

Пра гэта ў інтэрв'ю Сharter97.org заявіў кіраўнік літоўскага Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Лінас Каяла.

- Якое пытанне вы б назвалі цяпер асноўным у дачыненнях Літвы і Беларусі?

- У дачыненнях заўсёды быў важны эканамічны фактар, бо Беларусь для Літвы з'яўляецца сёмым што да гандлёвага абарачэння (які дасягае 2 млрд еўраў) партнёрам. Акрамя таго, мае значэнне аспект бяспекі, бо мяжа Літвы і Беларусі таксама з'яўляецца вонкавай мяжой ЕЗ і NATO.

Актуальнасць гэтага павышае правядзенне вучэнняў «Захад-2017». Але ўсё ж, больш за ўсё ўвагі апошнім часам мае пытанне Астравецкай АЭС, якая ў Літве ўспрымаецца як патэнцыйная пагроза, бо станцыя будуецца без належнай увагі да міжнародных стандартаў бяспекі.

- На вашу думку, ЕЗ надае дастаткова ўвагі беларускаму пытанню?

- Увагі ніколі не было мала, аднак ужывальныя дагэтуль стратэгіі былі неэфектыўнымі. Мы бачым свайго кшталту сцэнар «амерыканскіх горак»: перыяды, калі ЕЗ і Беларусь імкнуліся да больш цеснага збліжэння, змяняюць перыяды, калі ўзмацняюцца эканамічныя санкцыі. Гэта, у першую чаргу, абумоўлівае паводзіны ўладаў Беларусі ў дачыненні да апазіцыі - жорсткая рэакцыя на пратэсты і г. д. Ніводзін са спосабаў - ні спроба паляпшаць стасункі, ні ўзмацненне санкцый - асаблівых вынікаў не далі.

- Вам не здаецца, што Еўропа і Захад агулам дазваляюць рабіць Лукашэнку ўсё, што ён пажадае? Гэта паказала масавая акцыя пратэсту 25 сакавіка, калі сотні людзей былі затрыманыя. Вядома, рэакцыя з боку Захаду была чутная, але супрацоўнікі беларускага МЗС прадаўжаюць сустрэчы ў Еўропе...

- Сёння ёсць разуменне, што абсалютнае ігнараванне, асабліва на дыпламатычным узроўні, малаімавернае, аднак такая палітыка не прыводзіць ні да якіх вынікаў.

- Ці карысны так званы дыялог з Беларуссю, бо Лукашэнка, фактычна, не мае намеру мяняць сваю палітыку?

- Сёння ёсць новыя чаканні, звязаныя з інтэнсіўнасцю дыялогу. Спадзяемся, што Беларусі, лідар якой выказаў крытычныя аргументы ў дачыненні да Расеі з нагоды вайны ва Украіне і не можа дамовіцца з ёй у некаторых эканамічных пытаннях, будзе схільны да большай адкрытасці для Захаду. Вядома, надзеі гэтыя абмежаваныя, але ў адваротным выпадку Беларусі пагражала б яшчэ большая ізаляцыя і яшчэ большая залежнасць ад Расеі. Таму эфектыўнай стратэгіі няма, і яна наўрад ці магчымая, шукаюць меншае зло.

- Што вы думаеце з нагоды вучэнняў «Захад-2017»?

- Яны ўспрымаюцца як пагроза ў сувязі з іх закрытасцю, колькасцю расейскіх вайскоўцаў, а таксама выкарыстаннем наступальных сцэнароў.

Аднак, сітуацыя, у якой знаходзіцца Літва ў плане бяспекі, ужо змянілася ў параўнанні з 2014 годам. У Літве, як і ў іншых краінах Балтыі, дыслакаваныя батальёны вайскоўцаў NATO, а таксама вайсковая тэхніка, таму краіны адчуваюць сябе значна спакайней, нават сочачы за буйнымі вайсковымі манеўрамі ў сябе па суседстве.

- Ці можна на Беларусь у існых варунках глядзець, як на партнёра, калі ва ўладзе знаходзіцца дыктатар Лукашэнка?

- Хутчэй, як на суседа, з якім нялёгка дамовіцца, але пошук пэўных кампрамісаў непазбежны.

- У справаздачы Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Беларусь названая ў ліку пагроз для краіны. Вы з гэтым згодныя?

- ДДБ робіць высновы, кіруючыся не публічнай інфармацыяй, таму каментаваць гэта будзе даволі складана.

- Ці атрымаецца ў Літвы вынесці пытанне Астравецкай АЭС на высокі ўзровень?

- Апошнім часам гэта сапраўды адбываецца. Пазіцыя Літвы палягае ў тым, каб зрабіць пытанне Астравецкай АЭС праблемай не нацыянальнага, а міжнароднага ўзроўню, бо атамная станцыя будуецца побач з дзяржавамі ЕЗ і NATO. Таму палітычныя лідары Літвы ўвесь час кажуць пра гэта як падчас двухбаковых, так і шматбаковых сустрэч з лідарамі іншых краін. Акрамя таго, быў прыняты закон з немалой колькасцю водгукаў, які забараняе Літве куплю электраэнэргіі, вырабленай на небяспечных АЭС трэціх краін. Гэта было вызначана накіравана на Астравецкую АЭС. Відавочна, што і ЕЗ надае гэтай тэме больш увагі, але ў першую чаргу робіць акцэнт на гарантаванні стандартаў бяспекі, а не на эмбарга на электраэнэргію або прыпыненне будаўніцтва.

- Ці бачыце вы змены ў беларускім грамадстве?

- Вайна ва Украіне паказала, што беларускае грамадства больш за ўсё цэніць стабільнасць, чым Лукашэнка з поспехам карыстаецца. З іншага боку, апошнія пратэсты паказалі, што патэнцыял для публічнага выканання меркаванняў ёсць. У будучыні, з узмацненнем грамадзянскай супольнасці, з большай адвагай моладзі гэтыя тэндэнцыі павінны гэты патэнцыял умацаваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках