19 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Кругляншчыны зарабляў крадзяжом ложкаў

Жыхар Кругляншчыны зарабляў крадзяжом ложкаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Злодзею з вёскі Канановічы таксама спадабаліся драўляны куфар і матрацы.

29 траўня следчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле арт.205 ч.2 КК (Крадзеж) у дачыненні да пенсіянера, жыхара в. Канановічы, 1954 г.н., піша 6tv.by.

Гэты спрытны дзядуля 22 і 24 траўня ў в. Кунцы Бялыніцкага раёна шляхам свабоднага доступу скраў з дачнага дома жыхара г. Бялынічаў, 1980 г.н., тры металічныя ложкі, два матрацы, драўляны куфар на агульную суму 210 руб.

Выкрадзенае ў аматара чужых ложкаў і куфраў канфіскаванае. Злачынства раскрытае ўчастковым інспектарам міліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках