25 красавiка 2024, Чацвер, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна папрасіла ў ЗША смяротную зброю

7
Украіна папрасіла ў ЗША смяротную зброю

Праект бюджэту ЗША упершыню дапускае пастаўкі смяротнай зброі Украіне.

Украіна папрасіла ЗША выдаць ёй смяротную зброю. Пра гэта сказана на сайце інфармацыйнай управы Апарату Вярхоўнай Рады.

Таксама ўкраінская старана заявіла пра важнасць недапушчэння будаўніцтва газаправода Паўночная плынь-2, піша korrespondent.net.

Паведамляецца, што старшыня Камітэта замежных спраў Ганна Гапко правяла сустрэчу з сенатарам ЗША Коры Энтані Букерам.

«Падчас сустрэчы прадстаўнікі Украіны засяродзілі ўвагу на важнасці правядзення рэформаў у вайсковай сферы, такіх як адукацыя вайсковых кадраў і падвышэнне кваліфікацыі ў вайскоўцаў. Украіна чарговым разам заклікала ЗША выдаць смяротную зброю», - сказана ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што ўкраінская старана абмеркавала з сенатарам пытанні энергетычнай бяспекі і важнасць недапушчэння будаўніцтва газаправода Паўночная плынь-2.

Адзначым, што праект бюджэту ЗША ўпершыню дапускае пастаўкі смяротнай зброі Украіне.

Таксама адзначым, што Белы дом мае намер замяніць вайсковую дапамогу ЗША на крэдыты, у тым ліку Украіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках