24 красавiка 2024, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Камянецкім раёне 37-гадовы мужчына загінуў у свой першы працоўны дзень

18
У Камянецкім раёне 37-гадовы мужчына загінуў у свой першы працоўны дзень

Няшчасны выпадак адбыўся праз парушэнне тэхнікі бяспекі.

Камянецкія следчыя праводзяць праверку паводле факта смерці 37-гадовага мужчыны, паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Марына Дранькова.

Няшчасны выпадак адбыўся 3 траўня а 10.00 паблізу аграгарадка Пелішча. У тую раніцу мужчына дапамагаў рабіць адкіданне маркераў на прыладзе нарэзкі разор для пасадкі морквы. Парушаючы тэхніку бяспекі, у той момант ён стаяў на грэбнеўтваральніку, далучаным да эскалатара трактара.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына не ўтрымаўся і ўпаў у зону працы фрэз. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.

«Цяпер следчымі высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, праводзяцца апытанні, вывучаецца службовая дакументацыя, прызначаная судова-медыцынская экспэртыза. Паводле звестак з прадпрыемства, мужчына ў той дзень першы раз выйшаў на працу і без правядзення інструктажу быў накіраваны ў дапамогу механізатару», — паведаміла Марына Дранькова.

Падчас праверкі следчым трэба будзе вызначыць, ці ёсць у чыіх-небудзь дзеяннях склад злачынства ці не.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках