25 красавiка 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці праз уцечку кіслаты на заводзе эвакуявалі рабочых

3
У Берасці праз уцечку кіслаты на заводзе эвакуявалі рабочых
ФОТА: VB.BY

Надзвычайнае здарэнне адбылося на тэрыторыі завода «Брэстбытхім».

У Берасці праз уцечку кіслаты на заводзе бытавой хіміі былі эвакуяваныя 20 чалавек.

Пра гэта паведамілі ў міністэрстве надзвычайных сітуацый Беларусі ў суботу.

"6 красавіка а 9.06 берасцейскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра уцечку пароў хімічнага рэчыва з абсталявання ў цэху вытворчасці бытавой хіміі на тэрыторыі ААТ «Брэстбытхім» у Берасці на вул. Беларускай, 51", - паінфармавалі ў МНС.

Паводле папярэдніх звестак, пары азотнай і ортафосфарнай кіслаты патрапілі ў памяшканне 30х50 м. У выніку з падазрэннем на атручэнне хімічным рэчыва для агляду ў бальніцу шпіталізаваны слесар прадпрыемства, дадалі ў ведамстве.

Там таксама паведамілі, што работнікамі МНС эвакуяваныя 20 чалавек, праводзяцца работы па асаджэнні пароў рэчыва.

"Пагроза распаўсюджвання за межы будынка адсутнічае. Прычына ўцечкі і дакладны склад рэчыва высвятляюцца", - падкрэслілі ў МНС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках