25 красавiка 2024, Чацвер, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска забароняць паркоўку аўтамабіляў

4
У цэнтры Менска забароняць паркоўку аўтамабіляў

У Менску 7-9 траўня на некаторых вуліцах абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў.

Пра гэта tut.by паведаміла прадстаўніца ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

З 00.00 7 траўня да заканчэння святочных мерапрыемстваў 9 траўня будзе забароненая паркоўка транспарту вуліцай Камуністычнай ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Кісялёва, вуліцай Кісялёва ад плошчы Перамогі да вуліцы Куйбышава, вуліцай Чырвонай ад праспекта Машэрава да вуліцы Камуністычнай, вуліцай Кісялёва ад плошчы Перамогі да вуліцы Куйбышава, уключаючы прыдарожныя паркоўкі.

З 22.00 8 траўня да 23.00 9 траўня забароненая паркоўка транспарту праспектам Машэрава ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў, уключаючы прыдарожныя паркоўкі, на паркоўцы каля дома №41 па праспекце Пераможцаў (побач з хімчысткай «Ззянне»), на прыдарожнай паркоўцы па праспекце Машэрава паміж вуліцай Заслаўскай і праспектам Пераможцаў.

ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі і настойліва просіць кіроўцаў у выпадку вымушанага прыпынку ў названых месцах пакідаць пад лабавой шыбай кантактны тэлефон для сувязі. Будзе працаваць эвакуатар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках