16 красавiка 2024, aўторак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны жыхар Маладзечна «замінаваў» плошчу горада

6
П'яны жыхар Маладзечна «замінаваў» плошчу горада
ФОТА: КРАЙ.BY

51-гадоваму мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

4 траўня жыхар Маладзечна паведаміў, што замінаваў плошчу «Старое места». На месца выехалі спецыялісты, але выбуховага прыстасавання не знайшлі, паведамляе tut.by са спасылкай на УУС Менаблвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак, фальшывае паведамленне зрабіў 51-гадовы мужчына, у той момант ён быў п'яны. Раней мясцовы жыхар ужо быў судзімы паводле арт 206 Крымінальнага кодэкса (Рабаванне).

Падазраваны затрыманы, распачатая крымінальная справа паводле ч 1 арт 340 (Свядома хлуслівае паведамленне аб небяспецы). Санкцыя артыкулу - ад штрафу і аж да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках