20 красавiка 2024, Субота, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія аўтаінспектары падключылі да працы «нябачнага памочніка»

29
Гомельскія аўтаінспектары падключылі да працы «нябачнага памочніка»
Фото: tut.by

У мясцовым ДАІ збіраюцца шукаць парушальнікаў ПДР з дапамогай квадракоптэраў.

Неўзабаве ў супрацоўнікаў Гомельскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі можа з'явіцца лятучы памочнік. 5 траўня яны пратэставалі ў працы квадракоптэр. Навошта міліцыянтам спатрэбілася прыцягваць для службы беспілотную лятучую прыладу, высветліў tut.by.

- Калі ў невялікі населены пункт прыязджае экіпаж ДАІ, гэтая навіна разносіцца па ўсёй акрузе. Кіроўцы аб'язджаюць экіпаж вакольнымі шляхамі, але парушальнікаў ад гэтага менш не становіцца. Для такіх выпадкаў патрэбны нябачны памочнік, - распавядае пра тое, як нарадзілася ідэя задзейнічаць у паўсядзённай працы дзяржаўтаінспектараў квадракоптэр, начальнік абласной ДАІ Ігар Макушэнка.

ФОТА: TUT.BY

Пакуль беспілотнік гомельскія аўтаінспектары запазычылі ў мясцовай тэлекампаніі. Пратэставаць яго выехалі ў паселішча Бальшавік. Менавіта для маніторынгу дарожнай сітуацыі ў сельскай мясцовасці і плануюць выкарыстоўваць надалей робат.

- У вёсках і паселішчах аўтамабіляў менш, але парушальнікаў стае. Найперш гэта нецвярозыя за стырном. У іх выяўленні і зможа дапамагчы квадракоптэр, - упэўненыя дзяржаўтаінспектары.

ФОТА: TUT.BY

Таксама, на іх думку, ён эфектыўны ў выяўленні бяспраўнікаў і матацыклістаў без шаломаў. Дрон таксама можна выкарыстоўваць і ў вялікіх гарадах. Да прыкладу, у людным месцы або над пешаходнымі пераходамі каля школ кантраляваць паводзіны кіроўцаў.

ФОТА: TUT.BY

Тэхнічна працэс будзе выглядаць так: квадракоптэр здымае відэа і перадае яго на манітор. З вышыні парушэнні прыкметныя лепш, а такім чынам, і рэагаваць на іх дзяржаўтаінспэктары могуць больш аператыўна.

ФОТА: TUT.BY

- Цяпер не трэба будзе экіпажу кружыць па населеным пункце. Дастаткова падняць у паветра робат і праманіторыць тэрыторыю, каб азнаёміцца з дарожнай сітуацыяй. Але сённяшнія выпрабаванні паказалі, што для нас патрэбная больш магутная прылада з магчымасцю агляду не толькі ў дзённы, але і ў начны час, далёкасць дзеяння таксама патрэбная большая, хоць бы паўкіламетра, ну і яшчэ адзін важны аспект - працягласць палёту, патрэбныя больш магутныя акумулятары , - падзяліўся высновамі пасля экспэрыменту інжынер групы МТА БДПС ДАІ Вячаслаў Руцкі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках