25 красавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гомельскі «дэпутат» зарабіў на мясцовых «мадам Грыцацуевых» $85 тысяч

5
Як гомельскі «дэпутат» зарабіў на мясцовых «мадам Грыцацуевых» $85 тысяч
ФОТА: KP.BY

Шлюбны аферыст прадстаўляўся ўладальнікам прадпрыемства і дэпутатам.

У Гомелі судзяць шлюбнага аферыста і ягоную маці, што падманулі на 85 тысяч даляраў, піша kp.by.

Для ўсіх пацярпелых у гэтай справе ледзь хапіла месцаў у залі суда. А калі б прыйшлі ўсе ахвяры - імі прызнаныя 31 чалавек - у залі прыйшлося б ставіць дадатковыя лавы. У клетцы апынуліся маці і сын, якія выманілі ў сваіх знаёмых агулам... 85 тысяч даляраў!

Такім чынам, знаёмімся: 40-гадовы Дзмітрый, адукацыя вышэйшая, жанаты, ёсць дачка, нідзе не працуе, судзімасцяў не мае. 66-гадовая Галіна, маці Дзмітрыя, замужняя, лекарка-тэрапеўт, выдатнік аховы здароўя, не судзімая. І абодва абвінавачваюцца адразу паводле чатырох частках артыкула 209 Крымінальнага кодэкса - махлярства, здзейсненае групай асоб у асабліва буйнай суме - яны могуць правесці за кратамі бліжэйшыя 10 гадоў.

І падчас следства, і ў судзе маці і сын адмовіліся ад дачы паказанняў, таму ўсё, што вядома пра іх злачынства, - толькі са слоў пацярпелых. Большасць з іх жанчыны, у асноўным, сярэдняга ўзросту. Яны паддаваліся прывабнасці Дзмітрыя і аддавалі яму свае грошы. А на вуду Галіны папаліся больш старэйшыя жанчыны і некалькі мужчын, якія дзеля яе бралі крэдыты ў банках.

ФОТА: KP.BY

Абодва пачыналі зарабляць махлярствам яшчэ 6-7 гадоў таму, пазычаючы грошы ў знаёмых або беручы крэдыты паводле падробленых даведках аб даходах, а затым і ўгаворваючы сяброў на сваё імя прасіць у банка крэдыт. Потым Зміцер стаў дзейнічаць хітрэй: ён увайшоў у вобраз багатага жаніха і пачаў зачароўваць адзінокіх дам, з якімі знаёміўся праз інтэрнэт. У перапісцы і пры сустрэчах Дзмітрый расказваў, што мае кватэры, клубы, салоны прыгажосці ў Маскве і Кіеве, больш за тое - з'яўляецца ўкраінскім дэпутатам і ўладальнікам буйнога прадпрыемства. Усім новым знаёмым, а сярод іх былі жыхаркі Гомельскай, Магілёўскай, Менскай і Віцебскай абласцей, махляр абяцаў ажаніцца.

- Калі канчаткова ўціраўся ў давер, пачынаў прасіць пазычыць грошы. Часовыя фінансавыя цяжкасці тлумачыў рознымі прычынамі. Умудраўся выманьваць грошы і за кошт таго, што прапаноўваў, напрыклад, купіць выбранніцы аўтамабіль, на які нібыта зусім трохі не стае. Дзяўчыны аддавалі яму свае ашчаджанні, якія збіралі гадамі, і нават бралі крэдыты, - кажа афіцыйны прадстаўнік УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Маці шлюбнага аферыста займала не апошняе месца ва ўсіх махінацыях. 66-гадовая жанчына адыгрывала ролю будучай свякрухі, калі сын прыводзіў выбранніц знаёміцца, забірала ў дзяўчат грошы. Акрамя таго, жанчына і сама была ахвочая сыграць злачынныя сцэнары. Напрыклад, угаворваючы знаёмых узяць крэдыт у банку, яна выдумала, што ў яе ўнучкі анкалогія і для лячэння неабходна буйная сума. Унучка ў махляркі - дачка Дзмітрыя - сапраўды ёсць. Дзяўчынка, на шчасце, здаровая і жыве разам з нявесткай у Кіеве.

ФОТА: KP.BY

Адной з ахвяраў Дзмітрыя стала прадпрымальніца Ала:

- Ён напісаў мне, убачыўшы аб'яву на сайце знаёмстваў. Абмяняліся тэлефонамі, стэлефанаваліся, некалькі разоў паабедалі. Казаў, што ў яго вельмі сур'ёзныя намеры. Я не раз была ў яго дома. Неяк абедалі, і яму нехта патэлефанаваў. Ён да гэтага казаў, што ў Менск прыгналі для яго бацькоў дарагі аўтамабіль, і яму тэрмінова трэба аддаць грошы, але ў яго зламалася картка. І я яму дала пазыку дзве з паловай тысячы даляраў. Мне ён прадстаўляўся як ўкраінскі бізнэсовец, у яго самога была вельмі дарагая машына, коштам пад сотню тысяч даляраў, дарагі абутак, адзенне. Запрашаў да сябе - у вялікі дом з дарагім інтэр'ерам. У яго пісьменна пастаўленая гаворка, увогуле, ва ўсім ствараў уражанне вельмі забяспечанага чалавека. Не магу сказаць, што ён мяне скарыў. Проста ён выклікаў давер. Здавалася, што гэтыя грошы, якія пазычаеш, для яго проста дробязь.

Калі Дзмітрый узяў у Алы першую суму, адразу не знік, працягваў тэлефанаваць. А потым пачаў пісаць эсэмэскі пра тое, што ў яго вялікія праблемы і што яго мама ўсё растлумачыць.

- Яна са мной сустрэлася - інтэлігентная жанчына, лекар - і распавяла, што Дзмітрый трапіў у непрыемную гісторыю. Пры гэтым вельмі праўдападобна рыдала. Нібыта сын гнаў аўто, але быў не за стырном, і яго машына збіла чалавека. Органы прапанавалі за хабар закрыць справу. Я перадала яшчэ 3,5 тыс. даляраў. Пазней, калі закраліся падазрэнні, што мяне развялі, я навяла даведкі і даведалася, што бацька Дзмітрыя - паважаны лекар у гарадской лякарні. Стала пагражаць, што пайду да яго на працу і зладжу скандал. Тады яны пачалі аддаваць мне па 100-200 даляраў, - працягвае Ала.

Але Галіна баялася спынілася і разыграла іншы сцэнар. Калі маці Дзмітрыя ўжо пачала аддаваць патроху грошы, яна прызналася, што падманула Алу, што ніякай аварыі не было. А ўсе грошы яны, нібыта, збіраюць на лячэнне ад лейкеміі дачкі Дзмітрыя.

- Казала, што ёй вельмі сорамна, што ўсе грошы сышлі на лячэнне дзіцяці, яна моцна плакала. У гэты ж час дачка маёй сястры захварэла на рак, і на гэтай глебе я проста забылася пра тыя грошы, якія яны мне былі вінныя. Толькі цяпер, пасля распачынання справы, мяне знайшлі следчыя і распавялі, што на самой справе і ніякай хворай унучкі не было, - кажа прадпрымальнік.

Часта Галіна дзейнічала і без дапамогі сына. Напрыклад, працуючы на Станцыі пералівання крыві, лекарка дзялілася з донарамі сваім «горам» - міфам пра хворую ўнучку. Галіна прасіла даверлівых жанчын, якія прасякнуліся яе бядой, узяць на сваё імя крэдыт для тэрміновай дапамогі «беднай дзяўчынцы».

- Я ўзяла крэдыт на 2 тысячы рублёў, - распавядае працаўніца гомельскага аэрапорта. - Каб выплачваць яго, мне не ставала заробку, таму давялося здаваць кроў двойчы на месяц, пакуль не разлічылася з банкам.

Найбліжэйшыя чатыры пасяджэнні суд будзе слухаць пацярпелых. Абвінавачаныя ўжо абвясцілі сваю пазіцыю: вінаватымі сябе прызнаюць, але часткова:

- Так, брала ў пазыку, але грошы аддаваліся. Каму аддала, каму не паспела, - заўважыла Галіна.

У судзе быў і яе муж, паважаны лекар, якому ўжо давялося звольніцца з працы. З ягоных слоў, ён і ўявіць не мог, што жонка з сынам зарабляюць махлярствам. Мужчына кажа, што не ў курсе, куды яны трацілі такія велізарныя грошы. І гэта пакуль застаецца загадкай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках