25 красавiка 2024, Чацвер, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі адбыўся пажар на суднарамонтным заводзе

1
У Гомелі адбыўся пажар на суднарамонтным заводзе
Фота: gomel.today

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Вечарам 7 траўня гамельчукі ўбачылі густы дым ля аўтамабільнага моста на вуліцы Хатаевіча, які падняўся на некалькі дзясяткаў метраў.

Паводле інфармацыі сайта gomel.today, блізу 20.15 загарэўся будынак былой транспартнай прахадной Гомельскага суднабудаўніча-сударамонтнага завода. Ужо праз некалькі хвілін да месца здарэння прыбылі дзве спецмашыны МНС, міліцыя а таксама «хуткая дапамога». Ратавальнікі хутка ліквідавалі пажар. Ахвяраў і пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычыны пажару высвятляюцца. Наўрад ці пажар справакавала кароткае замыканне электраправодкі, бо экс-прахадная даўно не падключаная да сілавой сеткі.

Дарэчы, апошнім часам завод амаль спыніў сваю вытворчасць. Значная частка яго тэрыторыі перададзена ў арэнду прыватным прадпрыемствам альбо пустуе.

Фота: gomel.today
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках