19 красавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Століншчыне ДАІ затрымала за стырном нецвярозага міліцыянта

27
На Століншчыне ДАІ затрымала за стырном нецвярозага міліцыянта

Супрацоўнік Столінскага РАУС быў спынены за перавышэнне хуткасці.

6 траўня ў Столінскім раёне затрымалі міліцыянта, які кіраваў аўто ў стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

«6 траўня за перавышэнне хуткаснага рэжыму быў спынены кіроўца. Пры праверцы дакументаў супрацоўнікі ДАІ заўважылі прыкметы алкагольнага ап'янення. Тэст паказаў, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення», - распавялі ў МУС.

Мужчына выявіўся супрацоўнікам РАУС Столінскага раёна. У момант учынення правапарушэння ён знаходзіўся ў адпачынку.

Канстанцін Шалькевіч чарговым разам падкрэсліў, што кіраўніцтва міністэрства і ўсё міністэрства агулам займае прынцыпова строгую і нязменную пазіцыю ў дачыненні да супрацоўнікаў, якія дыскрыдытуюць міліцыю, - а за кіраванне аўто ў стане алкагольнага ап'янення супрацоўнік Столінскага РАУС, які працаваў у органах з 2000 года, будзе звольнены без права на пенсію.

Нагадаем, раней быў затрыманы начальнік Столінскага РАУС за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках